данясе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. данясе́нне данясе́нні
Р. данясе́ння данясе́нняў
Д. данясе́нню данясе́нням
В. данясе́нне данясе́нні
Т. данясе́ннем данясе́ннямі
М. данясе́нні данясе́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

данясе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Вуснае ці пісьмовае паведамленне якіх-н. звестак кіраўніцтву.

Паслаць д. ў штаб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

данясе́нне ср. (сообщение) донесе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

данясе́нне, ‑я, н.

Вуснае ці пісьмовае афіцыйнае паведамленне якіх‑н. звестак начальніку, кіраўніку. Паслаць данясенне. □ Першае данясенне разведкі прыйшло гадзіны праз дзве. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Данясе́ннеданясенне’ (БРС). Відавочнае запазычанне з рус. донесе́ние ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

донесе́ние данясе́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (уст.).

Пісьмовае данясенне аб дзеяннях войск.

Пераможныя рэляцыі (таксама перан.: шумныя паведамленні пра поспехі; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэля́цыяданясенне пра баявыя дзеянні’ (ТСБМ). Ст.-бел. реляция (реляца) ’данос, даклад’ < ст.-польск. relacyja ’тс’ < лац. rĕlātio ’паведамленне; данясенне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́парт, -а, М -рце, м.

1. Пісьмовы службовы даклад, данясенне аб чым-н. вышэйшай інстанцыі, начальству.

Напісаць р. начальніку.

2. Урачыстае паведамленне аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Святочны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дане́сці², -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; зак.

1. Зрабіць службовае данясенне аб чым-н.

Разведка данесла камандаванню пра набліжэнне праціўніка.

2. на каго (што). Зрабіць данос; тайна паведаміць.

Нядобразычліўцы данеслі на яго.

|| незак. дано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)