дамінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.

1. Мець перавагу, быць галоўным, асноўным.

У агульнай мелодыі дамінавалі гукі кларнета.

2. Узвышацца над акаляючай мясцовасцю.

Гара дамінавала над горадам.

|| наз. дамінава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамінава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даміну́ю даміну́ем
2-я ас. даміну́еш даміну́еце
3-я ас. даміну́е даміну́юць
Прошлы час
м. дамінава́ў дамінава́лі
ж. дамінава́ла
н. дамінава́ла
Загадны лад
2-я ас. даміну́й даміну́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час даміну́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дамінава́ць несов. домини́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамінава́ць, ‑нуе; незак.

Пераважаць, панаваць, быць асноўным. Пачуццё дружбы і тая самая непрымірымасць к панам, якая заўважалася і ў Захара Зубца, дамінавала над усім у Савы. Пестрак. // Панаваць, узвышацца над акаляючаю мясцовасцю. Гара дамінуе над горадам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

домини́ровать несов. дамінава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задамінава́ць

‘пачаць дамінаваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. задаміну́ю задаміну́ем
2-я ас. задаміну́еш задаміну́еце
3-я ас. задаміну́е задаміну́юць
Прошлы час
м. задамінава́ў задамінава́лі
ж. задамінава́ла
н. задамінава́ла
Загадны лад
2-я ас. задаміну́й задаміну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час задамінава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ца́рстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

1. Быць царом (царыцай); кіраваць царствам (у 1 знач.).

2. перан. Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх-н. адносінах.

3. перан. Напаўняць сабой; дамінаваць.

Вакол царствавала цішыня.

|| наз. ца́рстваванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́рстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

1. Быць царом (царыцай); кіраваць дзяржавай. Я ведаю.. [Мікіту], можна сказаць, даўно, люблю паслухаць расказы старога пра даўнюю службу ў аўстра-венгерскай арміі, калі яшчэ, як ён кажа, царстваваў Франц-Іосіф. Брыль.

2. перан. Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх‑н. адносінах.

3. перан. Напаўняць сабой; дамінаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)