дамо́к гл. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дамо́к дамкі́
Р. дамка́ дамко́ў
Д. дамку́ дамка́м
В. дамо́к дамкі́
Т. дамко́м дамка́мі
М. дамку́ дамка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дамо́к, -мка́ м., уменьш.-ласк., разг. до́мик, доми́шко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́к, ‑мка, м.

Разм. Памянш. да дом (у 1 знач.); невялікі дом. На месцы колішніх прывакзальных драўляных дамкоў і хат быў заліты асфальтам пляц. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дом, -а і -у, мн. дамы́, дамо́ў, м.

1. -а. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў.

Цагляны д.

2. -у. Кватэра, памяшканне, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.

Званілі з дому.

Збегся ўвесь д.

3. -а. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.

Д. адпачынку.

Д. мадэлей.

Д. кнігі.

4. -у. Дынастыя, род.

Д.

Раманавых.

Жоўты дом (уст.) — бальніца для душэўнахворых.

Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.

|| памянш. до́мік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) і дамо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. дамавы́, -а́я, -о́е.

Д. камітэт.

Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыхароў якога-н. дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

домо́к прост. дамо́к, -мка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дамо́кну дамо́кнем
2-я ас. дамо́кнеш дамо́кнеце
3-я ас. дамо́кне дамо́кнуць
Прошлы час
м. дамо́к дамо́клі
ж. дамо́кла
н. дамо́кла
Дзеепрыслоўе
прош. час дамо́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дамо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Вымакнуць да канца, да патрэбнай ступені. Лён дамок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доми́шко м., уменьш. дамо́к, -мка́ м., ха́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памянша́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для памяншэння адлюстравання прадметаў.

Памяншальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або паменшаную ступень якасці, а таксама станоўчыя эмацыянальныя адносіны, напр.: дамок, яблычак, ціхенькі, добранькі. П. суфікс. Памяншальная форма прыметнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)