далучы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. далучу́ся далу́чымся
2-я ас. далу́чышся далу́чыцеся
3-я ас. далу́чыцца далу́чацца
Прошлы час
м. далучы́ўся далучы́ліся
ж. далучы́лася
н. далучы́лася
Загадны лад
2-я ас. далучы́ся далучы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час далучы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

далучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак., да каго-чаго.

1. Дабавіцца да чаго-н., стварыць адно цэлае з чым-н.

Да групы экскурсантаў далучылася яшчэ пяць чалавек.

2. Згадзіўшыся з кім-, чым-н., прымкнуць.

Д. да грамадскага жыцця краіны.

Д. да дэманстрантаў.

|| незак. далуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. далучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далучы́цца сов.

1. (да каго, чаго) в разн. знач. присоедини́ться (к кому, чему), примкну́ть (к кому, чему);

д. да гру́пы экскурса́нтаў — присоедини́ться (примкну́ть) к гру́ппе экскурса́нтов;

д. да ду́мкі выступа́ўшых — присоедини́ться (примкну́ть) к мне́нию выступа́вших;

2. (да чаго) (познакомиться с чем-л., освоить что-л.) приобщи́ться (к чему); (принять участие) вовле́чься (во что);

д. да грама́дскага жыцця́ — приобщи́ться к обще́ственной жи́зни;

д. да размо́вы — вовле́чься в разгово́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак., да каго-чаго.

1. Дабавіцца да чаго‑н., стварыць адно цэлае з чым‑н. У гэтым годзе да .. [асушаных плошчаў] далучыцца яшчэ каля 50 тысяч гектараў тарфянікаў. «Полымя». І пасля гэтага, калі да двух дзесяцін Хвёдаравых далучылася дзесяціна жончына, — і тады нічога не змянілася. Чорны. Да пералётнага святла ракет далучыўся пажар эшалона. Брыль.

2. Прымкнуць да каго‑, чаго‑н., увайсці ў лік удзельнікаў, членаў чаго‑н. Чалавек далучыўся да дэманстрацыі і павёў першую калону касцельнаю вуліцаю на пляц. Чорны. Да партызан далучылася ўсё насельніцтва. Маўр. // Прыняць удзел у чым‑н. Далучыцца да працы. □ Бастуючым удалося .. пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі. «Полымя».

3. Згадзіцца з кім‑н., стаць на чый‑н. бок. Далучыцца да выказанай прапановы. □ Алена цалкам далучылася да Максімавых поглядаў на Саўкава партызанства. Колас.

4. Пазнаёміцца з чым‑н., асвоіць што‑н. Далучыцца да грамадскага жыцця краіны. □ Толькі далучыўшыся да багаццяў чалавечага генія, .. [пісьменнік] можа стаць сапраўдным творцам. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далучыцца, прылучыцца, прымкнуць; прыстаць, прыстроіцца, прымазацца, прыткнуцца, уліцца, уключыцца, уступіць (кніжн.); прычасціцца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вовле́чься уцягну́цца; залучы́цца, далучы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присоедини́ться далучы́цца, мног. падалуча́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дада́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -да́сца; -даду́цца; зак. (разм.).

Далучыцца, дабавіцца да чаго-н.

Да ўсіх бядот дадалося і гэтае няшчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсусе́дзіцца, -е́джуся, -е́дзішся, -е́дзіцца; зак., да каго-чаго (разм.).

Падсесці, размясціцца побач з кім-н., далучыцца да каго-, чаго-н.

П. да кампаніі.

|| незак. падсусе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстро́іцца¹, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Далучыцца да строю (у 1 знач.).

П. ў хвост калоны.

2. Прымасціцца, размясціцца дзе-н.

П. на канапе.

|| незак. прыстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)