дакла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які робіць даклад (у 1 знач.).

|| ж. дакла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакла́дчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дакла́дчык дакла́дчыкі
Р. дакла́дчыка дакла́дчыкаў
Д. дакла́дчыку дакла́дчыкам
В. дакла́дчыка дакла́дчыкаў
Т. дакла́дчыкам дакла́дчыкамі
М. дакла́дчыку дакла́дчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дакла́дчык м. докла́дчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакла́дчык, ‑а, м.

Той, хто робіць даклад (у 1 знач.). Даць заключнае слова дакладчыку. □ — Наш калгас можа даць не менш як сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дакла́дчыкдакладчык’ (БРС). Запазычанне з рус. докла́дчик ’тс’ (утварэнне ад дакла́д, гл.). Параўн. дакла́дчыца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

докла́дчик дакла́дчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакла́дчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да дакладчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красамо́ўны, -ая, -ае.

1. Надзелены красамоўствам.

К. дакладчык.

2. перан. Які выразна перадае што-н., сведчыць наглядна пра што-н.

К. факт.

|| наз. красамо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дакла́дчыца ’дакладчыца’ (БРС). Запазычанне з рус. докла́дчица ’тс’. Параўн. дакла́дчык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закруглі́цца, -углю́ся, -у́глішся, -у́гліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць круглым, закругленым.

Бераг возера закругліўся.

2. перан. Скараціць выклад, каб хутчэй яго закончыць (разм., жарт.).

Дакладчык закругліўся.

|| незак. закругля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. закругле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)