дакаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. каго-што. Коцячы, перамясціць да якога-н. месца.

Д. бочку да склепа.

2. Хутка даехаць куды-н. (разм.).

За гадзіну дакацілі да горада.

|| незак. дако́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакаці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дакачу́ дако́цім
2-я ас. дако́ціш дако́ціце
3-я ас. дако́ціць дако́цяць
Прошлы час
м. дакаці́ў дакаці́лі
ж. дакаці́ла
н. дакаці́ла
Загадны лад
2-я ас. дакаці́ дакаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дака́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дакаці́ць сов.

1. (катя, приблизить) докати́ть;

д. бо́чку да скле́па — докати́ть бо́чку до по́греба;

2. разг. (доехать) докати́ть;

д. да го́рада — докати́ть до го́рода

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; заг. дакаці; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць да якога‑н. месца. Дакаціць бервяно да плота. Дакаціць кола да кузні.

2. Разм. Хутка даехаць куды‑н. Дакацілі на машыне да горада. // Хутка давезці каго‑н. куды‑н. У вуліцы коні і людзі пачулі сябе весялей; коні, здаецца, без Ігнатавых лейцаў, самі .. дакацілі да доўгай і шырокай, са святлом у вокнах будыніны вакзала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дако́чаны дока́ченный; см. дакаці́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

докати́ть сов., в разн. знач. дакаці́ць;

докати́ть бо́чку до скла́да дакаці́ць бо́чку да скла́да;

бы́стро докати́ть до го́рода ху́тка дакаці́ць да го́рада;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дако́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дакаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Напхаць поўнасцю, да канца. Дапхаць падушку пухам. // і чаго. Дадаць да раней напханага. Дапхаць саломы ў сяннік.

2. Разм. Штурхаючы перад сабой, дасунуць, дакаціць што‑н. да якога‑н. месца. Ледзь дапхалі воз да двара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)