дадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзяры́; -дра́ны; зак., што (разм.).

1. Скончыць драць.

Д. паперы.

2. Надраць дадаткова, да пэўнай меры.

Д. моху.

Д. бульбы.

3. Знасіць да дзірак (вопратку, абутак і пад.).

Д. боты.

|| незак. дадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дадзяру́ дадзяро́м
2-я ас. дадзярэ́ш дадзераце́
3-я ас. дадзярэ́ дадзяру́ць
Прошлы час
м. дадра́ў дадра́лі
ж. дадра́ла
н. дадра́ла
Загадны лад
2-я ас. дадзяры́ дадзяры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дадра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дадра́ць сов., разг.

1. (окончить рвать) дорва́ть;

2. (износить до дыр) дорва́ть, дотрепа́ть, додра́ть;

3. (кору и т.п.) додра́ть;

4. (на тёрке) дотере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., што.

Разм.

1. Скончыць драць (у 1–6 знач.). Дадраць паперы.

2. і чаго. Надраць дадаткова. Дадраць моху. Дадраць бульбы.

3. Разм. Канчаткова надраць, знасіць (адзенне, абутак і пад.). Дадраць боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадзе́рці сов., разг., см. дадра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дадзерці, дадраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дадраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. дадзёр, ‑дзерла і ‑дзёрла; зак., што.

Разм. Тое, што і дадраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дотере́ть сов.

1. (окончить тереть) даце́рці;

2. (измельчить) даце́рці; (тёркой) дадра́ць, дадзе́рці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дорва́ть сов.

1. (окончить рвать — траву и т. п.) дарва́ць;

2. (одежду, обувь) разг. дарва́ць, дадра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)