даго́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даго́нка даго́нкі
Р. даго́нкі даго́нак
Д. даго́нцы даго́нкам
В. даго́нку даго́нкі
Т. даго́нкай
даго́нкаю
даго́нкамі
М. даго́нцы даго́нках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані́; -гна́ны; зак.

1. каго-што. Параўняцца з тым, хто рухаецца і знаходзіцца наперадзе; нагнаць.

Д. уцекача.

Д. перадавікоў (перан.).

2. каго-што да каго-чаго. Гонячы, прымусіць дайсці куды-н., да якога-н. месца.

Д. кароў да лесу.

3. што да чаго. Дасягнуць якіх-н. паказчыкаў (разм.).

Д. выпрацоўку да дзвюх норм за змену.

4. што. Падагнаць, наладзіць як трэба.

Д. касу́.

5. што да чаго. Увагнаць што-н. да канца.

Д. цвік да плешкі.

|| незак. даганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)