дагадзі́ць, -гаджу́, -го́дзіш, -го́дзіць; -го́джаны; зак., каму-чаму.

Задаволіць каго-н., зрабіўшы яму што-н. прыемнае; улагодзіць.

Д. гасцям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагадзі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дагаджу́ даго́дзім
2-я ас. даго́дзіш даго́дзіце
3-я ас. даго́дзіць даго́дзяць
Прошлы час
м. дагадзі́ў дагадзі́лі
ж. дагадзі́ла
н. дагадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. дагадзі́ дагадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дагадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дагадзі́ць сов.

1. угоди́ть; услужи́ть;

2. сде́лать по вку́су

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каму-чаму.

Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угадзі́ць, угаджу́, уго́дзіш, уго́дзіць; зак., каму.

Тое, што і дагадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́дніцтва, -а, н. (разм.).

Рабалепна-ліслівае імкненне дагадзіць каму-н.

Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унараві́ць, -раўлю́, -ро́віш, -ро́віць; зак., каму-чаму.

Дагадзіць каму-н., зрабіўшы так, як трэба.

Усім не ўнаровіш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́да / в уго́ду каб дагадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́дагадзь ’асоба, якой цяжка дагадзіць’ (слаўг., Нар. словатв.). З дагадзіць, гл. гадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дагаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)