даво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца; незак.

1. гл. давесціся.

2. каму кім. Быць у роднасных адносінах з кім-н.

Ён даводзіцца мне дзядзькам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даво́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даво́джуся даво́дзімся
2-я ас. даво́дзішся даво́дзіцеся
3-я ас. даво́дзіцца даво́дзяцца
Прошлы час
м. даво́дзіўся даво́дзіліся
ж. даво́дзілася
н. даво́дзілася
Дзеепрыслоўе
цяп. час даво́дзячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даво́дзіцца

I несов., безл. доводи́ться, случа́ться; приходи́ться, приводи́ться;

яму́ д. мно́га — працава́ць ему́ прихо́дится мно́го рабо́тать

II несов. (быть в родстве) приходи́ться;

ён д. яму́ дзя́дзькам — он прихо́дится ему́ дя́дей

III несов., страд. доводи́ться; пригоня́ться; см. даво́дзіць I

IV несов., страд. дока́зываться; см. даво́дзіць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даво́дзіцца 1, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Незак. да давесціся.

2. каму. Быць кім‑н. каму‑н. (пра сваяцтва). Маёр Платон Лагода даводзіўся Івану Воранаву стрыечным братам. Васілевіч. Слава .. дакладна ведае, што Язэп Васільевіч даводзіцца яму прадзедам. Жычка.

3. Зал. да даводзіць ​1.

даво́дзіцца 2, ‑водзіцца; незак.

Зал. да даводзіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́сціся, -вядзецца; -вяло́ся; безас., зак.

Здарыцца, прыйсціся.

Давялося папрацаваць сакратаром сельсавета.

|| незак. даво́дзіцца, -во́дзіцца; -во́дзілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’я́ва, -ы, мн. -ы, аб’я́ў, ж.

1. гл. аб’явіць.

2. Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама.

Даць аб’яву ў газету.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доводи́ться несов.

1. в разн. знач. даво́дзіцца;

он дово́дится мне дя́дей ён даво́дзіцца мне дзя́дзькам;

2. страд. даво́дзіцца; см. доводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приводи́тьсяI несов.;

1. безл., разг. даво́дзіцца, прыхо́дзіцца; (случаться) здара́цца; см. привести́сь;

2. (о родстве) даво́дзіцца, прыхо́дзіцца;

он приво́дится мне племя́нником ён даво́дзіцца (прыхо́дзіцца) мне пляме́ннікам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́дны, -ая, -ае.

1. Сабраны з розных месц, састаўлены з чаго-н., з розных частак.

Зводная справаздача.

З. аркестр.

2. Які даводзіцца каму-н. братам ці сястрой па мачасе або айчыму.

З. брат.

Зводныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экано́міць, -млю, -міш, -міць; незак.

1. што. Эканомна расходаваць.

Э. грошы.

2. на чым і без дап. Максімальна скарачаць выдаткі.

Э. на будматэрыялах.

Усё дарагое, даводзіцца э.

|| зак. зэкано́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)