даве́р’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. даве́р’е
Р. даве́р’я
Д. даве́р’ю
В. даве́р’е
Т. даве́р’ем
М. даве́р’і

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даве́р’е, -я, н.

Упэўненасць у чыёй-н. добрасумленнасці, шчырасці, у правільнасці чаго-н. і заснаваныя на гэтым адносіны да каго-, чаго-н.

Лічбы не выклікаюць давер’я.

Заслужыць д. народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́р’е, ‑я, н.

Пераконанасць у чыёй‑н. шчырасці, чэснасці, добрасумленнасці і заснаваныя на іх адносіны да каго‑, чаго‑н. Карыстацца давер’ем. Заслужыць давер’е. Страціць давер’е. Апраўдаць давер’е. □ Так была наладжана сувязь з калгасам, і гэтай сувязі [Цімох] стараўся не губляць, наадварот, ён яшчэ болей замацоўваў яе, заваёўваючы давер’е з боку асобных калгаснікаў. Колас.

•••

Увайсці (уцерціся) у давер’е гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́р, -у, м.

Тое, што і давер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Страціць веру, давер’е.

З. ў сябрах.

|| незак. зняве́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узае́мны, -ая, -ае.

Які праяўляецца ў адносінах адзін да аднаго.

Узаемнае давер’е.

У. ўплыў.

|| наз. узае́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каму каго-што або з інф.

Праяўляючы давер’е, даручыць.

Д. таварышу машыну.

Д. атрымаць зарплату.

|| незак. давяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрэдытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| наз. дыскрэдыта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дове́рие ср. даве́р’е, -р’я ср., даве́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтарытэ́тны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца аўтарытэтам.

А. вучоны.

2. Які заслугоўвае бясспрэчнае давер’е.

Аўтарытэтная думка.

3. Які не дапускае пярэчання.

А. тон.

А. палітык.

|| наз. аўтарытэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)