даве́двацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даве́дваюся даве́дваемся
2-я ас. даве́дваешся даве́дваецеся
3-я ас. даве́дваецца даве́дваюцца
Прошлы час
м. даве́дваўся даве́дваліся
ж. даве́двалася
н. даве́двалася
Загадны лад
2-я ас. даве́двайся даве́двайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час даве́дваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даве́двацца несов.

1. узнава́ть; разузнава́ть;

2. (аб кім, чым, пра каго, што) справля́ться (о ком, чём), осведомля́ться (о ком, чём); навеща́ть, посеща́ть, прове́дывать;

1-3 см. даве́дацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даве́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да даведацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім-, чым-н.

Многа чаго ён даведаўся з кніг. 3 розных крыніц можна д. пра дзейнасць Францыска Скарыны.

2. аб кім-чым, пра каго-што. Атрымаць даведку, запытацца аб чым-н.

Д. аб стане хворага.

3. каго. Наведаць каго-н., прыйсці да каго-н. (разм.).

Д. бацькі.

|| незак. даве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даведвацца, уведваць, праведваць, разведваць, выведваць, дазнавацца, вызнаваць, распазнаваць, разгадваць, высвятляць, выясняць, даследаваць, вызначаць; дачувацца, прачуваць,' даходзіць (разм.); шукаць, дашуквацца, дакопвацца, знаходзіць, нюхаць, вынюхваць, разнюхваць, віжаваць, вывіжоўваць, разблытваць, раскусваць (перан.) □ даходзіць праўды, даходзіць яснасці, абмацваць грунт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дознава́ться несов. дазнава́цца, даве́двацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предузнава́ться страд. даве́двацца; прадуга́двацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дове́дываться несов., уст., прост. даве́двацца, дазнава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предузнава́ть несов. даве́двацца (напе́рад); (предугадывать) прадуга́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разузнава́ть несов., разг. разве́дваць, даве́двацца, дазнава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)