гімна́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца гімнастыкай.

|| ж. гімна́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гімна́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гімна́ст гімна́сты
Р. гімна́ста гімна́стаў
Д. гімна́сту гімна́стам
В. гімна́ста гімна́стаў
Т. гімна́стам гімна́стамі
М. гімна́сце гімна́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гімна́ст м. гимна́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гімна́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца гімнастыкай. Выступленне гімнастаў. // Спартсмен, артыст цырка, які займаецца гімнастыкай прафесіянальна. Паветраныя гімнасты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гимна́ст гімна́ст, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акраба́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца акрабатыкай; цыркавы гімнаст.

|| ж. акраба́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. акраба́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гімна́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да гімнаст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акраба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Умелы гімнаст; выканаўца складаных гімнастычных нумароў у цырку. Акрабат-комік.

[Ад грэч. akrobateo — які падымаецца ўверх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гімна́стыка (БРС). Рус. гимна́стика, укр. гімна́стика. Запазычанне з ням. Gymnastik (< лац. gymnastica < грэч.) або з лац. gymnastica (< грэч.) ці франц. gymnastique (< лац. < грэч.). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. γυμναστική τέχνη. Гл. Фасмер, 1, 407; Шанскі, 1, Г, 75. Рус. гимна́ст (> бел. гімна́ст, укр. гімна́ст) з франц. gymnaste (< лац. < грэч.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастергімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)