гі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць прарэзлівыя, адрывістыя гукі, ускрыкваць.

|| аднакр. гі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гі́канне, -я, н. і гік, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́каць несов., разг. ги́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца прарэзлівымі, адрывістымі гукамі. Казакі гікалі, свісталі, спявалі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гі́кацьгікаць’, гік, гі́кнуць, гі́канне (БРС). Рус. ги́кать, гик ’тс’, чэш. hýkati ’крычаць ад здзіўлення’, славац. hykať ’плакаць’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 374; Фасмер, 1, 405; Трубачоў, Эт. сл., 7, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гикать несов., разг. гі́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць гікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Аднакр. да гікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́канне, ‑я. н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Партызаны] чулі, як ззаду стралялі, як доўга над полем разносілася гіканне коннікаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)