гіга́нцкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гіга́нцкі гіга́нцкая гіга́нцкае гіга́нцкія
Р. гіга́нцкага гіга́нцкай
гіга́нцкае
гіга́нцкага гіга́нцкіх
Д. гіга́нцкаму гіга́нцкай гіга́нцкаму гіга́нцкім
В. гіга́нцкі (неадуш.)
гіга́нцкага (адуш.)
гіга́нцкую гіга́нцкае гіга́нцкія (неадуш.)
гіга́нцкіх (адуш.)
Т. гіга́нцкім гіга́нцкай
гіга́нцкаю
гіга́нцкім гіга́нцкімі
М. гіга́нцкім гіга́нцкай гіга́нцкім гіга́нцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіга́нцкі, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі па памерах.

Гіганцкая ліпа.

Ісці гіганцкімі крокамі (таксама перан.: робячы вялікія поспехі).

2. Выключны па сіле, важнасці.

Г. размах будоўлі.

Гіганцкія поспехі ў асваенні космасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіга́нцкі гига́нтский, исполи́нский;

~кія кро́кіспорт. гига́нтские шаги́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіга́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Незвычайна вялікі; велізарны. Гіганцкі завод. Гіганцкае дрэва. // перан. Надзвычайны, выключны па сіле або важнасці. Гіганцкі размах будаўніцтва. □ Працаваць і жыць, як Горкі — вось да чаго хочацца заклікаць. Простае, вялікае жыццё, гіганцкая праца! Купала. Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» пабыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў.

•••

Гіганцкія крокі гл. крок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыклапі́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Аб старажытных збудаваннях: масіўны, гіганцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исполи́нский велічэ́зны, веліза́рны, гіга́нцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гига́нтский гіга́нцкі;

гига́нтские шаги́ гіга́нцкія кро́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) у мільён разоў большы за адзінку, указаную ў другой частцы слова, напр.: мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;

2) вялікі, гіганцкі, грандыёзны, напр.: мегаліт, мегаспора, мегаполіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёлагадо́ўля, ‑і, ж.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы. Прадукты жывёлагадоўлі. Інтэнсіўная жывёлагадоўля. □ Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» набыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў. // Навука аб развядзенні і ўдасканаленні сельскагаспадарчай жывёлы. Лекцыі па жывёлагадоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вірзія́1 ’чалавек, які гаворыць абы-што’; ’лухта’ (Бяльк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са старым суф. ‑ьja (як суддзя < sǫdьji). Да вярзці́ (гл.). Гл. яшчэ вярза́.

Вірзія́2 ’вялікі чалавек’ (Бяльк.). Кантамінаваная назва ад вірзія1 і вядомага ва ўсх.-маг. гаворках рус. верзила ’бамбіза, вялікі чалавек’, этымалогія якога няясная. Аднак, паводле семантыкі, лексему можна супаставіць з гоц. *wrisila, якое магло даць слав. vьrzila, параўн. ст.-н.-франц. wrisil, ст.-сакс. wrisitīkгіганцкі, магутны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)