гэ́ткі

займеннік, указальны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гэ́ткі гэ́ткая гэ́ткае гэ́ткія
Р. гэ́ткага гэ́ткай
гэ́ткае
гэ́ткага гэ́ткіх
Д. гэ́ткаму гэ́ткай
гэ́ткае
гэ́ткаму гэ́ткім
В. гэ́ткага (адуш.)
гэ́ткі (неадуш.)
гэ́ткую гэ́ткае гэ́ткіх
гэ́ткія
Т. гэ́ткім гэ́ткай гэ́ткім гэ́ткімі
М. гэ́ткім гэ́ткай гэ́ткім гэ́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гэ́ткі мест., м., разг., см. гэ́такі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гэ́такі і гэ́ткі, -ая, -ае, займ.

Тое, што і такі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́ткі,

гл. гэтакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гэ́такі і гэ́ткі, ‑ая, ‑ае, займ.

Разм. Тое, што і такі. Дарогу! Дарогу сустрэчнаму плану! З гэтакім лозунгам хто ж не згодзіцца? Крапіва. — Няўжо табе, Амяллян, не сорам глядзець на гэтакі двор? — пачаў ушчуваць яго Журавінка. Лобан. Душой я вольны чалавек І гэткім буду цэлы век! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такі́-гэ́ткі

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. такі́-гэ́ткі така́я-гэ́ткая тако́е-гэ́ткае такі́я-гэ́ткія
Р. тако́га-гэ́ткага тако́й-гэ́ткай
тако́е-гэ́ткае
тако́га-гэ́ткага такі́х-гэ́ткіх
Д. тако́му-гэ́ткаму тако́й-гэ́ткай тако́му-гэ́ткаму такі́м-гэ́ткім
В. тако́га-гэ́ткага (адуш.)
такі́-гэ́ткі (неадуш.)
таку́ю-гэ́ткую тако́е-гэ́ткае такі́х-гэ́ткіх
такі́я-гэ́ткія
Т. такі́м-гэ́ткім тако́й-гэ́ткай
тако́ю-гэ́ткаю
такі́м-гэ́ткім такі́мі-гэ́ткімі
М. такі́м-гэ́ткім тако́й-гэ́ткай такі́м-гэ́ткім такі́х-гэ́ткіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цалю́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і цалюткі. [Маці:] — Ай ды Сёмка! Цалюсенькі дзянёк, гэткі доўгі дзень і не паказацца ў хату. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Такі́-сякі́ ’нядобры, нікчэмны; некаторы’; ’нейкі’ (ТСБМ, Нас.), такі́гэткі (пра чалавека з заганамі) (Варл.). Гл. такі, сякі, гэты, перанос ’такі’ > ’дрэнны’ грунтуецца на эўфемізацыі, параўн. балг. такъ́в ’такі’ і ’дрэннай якасці’, серб. та̏кши ’горшы’, параўн. Огледна св., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згарбе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца гарбатым; згарбаціцца. Згарбеў чалавек. Даўно, як помняць яго ў вёсцы, дык гэткі; з чаго, як — забыліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракля́цце, ‑я, н.

Тое, што і праклён. — Пракляцце лютым катам ад мяне, Ад жонкі партызана перадай! Танк. О, пракляцце!.. За што мне Гэткі суджаны лёс? Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)