гу́шкалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і арэлі.

|| прым. гу́шкалкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́шкалка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гу́шкалка гу́шкалкі
Р. гу́шкалкі гу́шкалак
Д. гу́шкалцы гу́шкалкам
В. гу́шкалку гу́шкалкі
Т. гу́шкалкай
гу́шкалкаю
гу́шкалкамі
М. гу́шкалцы гу́шкалках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гу́шкалка ж., разг. каче́ли ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка. Ваданосаў. Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэ́лі, -яў.

Збудаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка.

|| прым. арэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качэ́лі, -ляў ед. нет, см. гу́шкалка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каче́ли ед. нет арэ́лі, -ляў, калыха́нка, -кі ж.; гу́шкалка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арэ́лі, ‑яў; адз. няма.

Збудаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка. На дубе вісяць арэлі — пяньковая вяроўка, заматаная канцамі за самы тоўсты сук. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́лі ’арэлі’ (Бяльк.), рэ́лягушкалка’ (Мат. Гом.); рэ́лі ’шыбеніца’ (Дабр., Этн.). Укр. ре́лягушкалка’, рус. ре́ли ’арэлі’. Да ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенцаў’, ст.-бел. рель ’перакладзіна; шыбеніца; насціл’. Гл. далей арэлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вага́лкагушкалка’ (З нар. сл.). Да вагацца ’качацца, гушкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)