гучо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гучо́к гучкі́
Р. гучка́ гучко́ў
Д. гучку́ гучка́м
В. гучо́к гучкі́
Т. гучко́м гучка́мі
М. гучку́ гучка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гучо́к, ‑чка, м.

Абл. Маладая галінка; атожылак, парастак. — Сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Здохнуць (пра жывёлін, насякомых). — Мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Папас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас. // Груб. Памерці (пра людзей). [Селянін:] — А ў.. [брата] жонка там жа [у сібірскай тайзе] падарвалася і памерла.. Каб яшчэ там жыць, дык і самі падохлі б, як пацукі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)