гу́мавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́мавы гу́мавая гу́мавае гу́мавыя
Р. гу́мавага гу́мавай
гу́мавае
гу́мавага гу́мавых
Д. гу́маваму гу́мавай гу́маваму гу́мавым
В. гу́мавы (неадуш.)
гу́мавага (адуш.)
гу́мавую гу́мавае гу́мавыя (неадуш.)
гу́мавых (адуш.)
Т. гу́мавым гу́мавай
гу́маваю
гу́мавым гу́мавымі
М. гу́мавым гу́мавай гу́мавым гу́мавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́йба, ‑ы, ж.

1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе плоскага кольца. Латунная шайба. Гумавая шайба. □ На якарныя балты проста надзя[ва]юць шырокія шайбы, прышрубоўваюць іх гайкамі, і на гэтым мацаванне заканчваецца. Чаркасаў.

2. Спец. Спартыўная прылада ў выглядзе гумавага ці пластмасавага плоскага дыска для гульні ў хакей. Скончылася лета, футбольны мяч ідзе на адпачынак, і настае чарга клюшкі. Ганяць шайбу можна дзе хочаш. Няхай.

[Ням. Scheibe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)