гультаява́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гультаява́ты |
гультаява́тая |
гультаява́тае |
гультаява́тыя |
| Р. |
гультаява́тага |
гультаява́тай гультаява́тае |
гультаява́тага |
гультаява́тых |
| Д. |
гультаява́таму |
гультаява́тай |
гультаява́таму |
гультаява́тым |
| В. |
гультаява́ты (неадуш.) гультаява́тага (адуш.) |
гультаява́тую |
гультаява́тае |
гультаява́тыя (неадуш.) гультаява́тых (адуш.) |
| Т. |
гультаява́тым |
гультаява́тай гультаява́таю |
гультаява́тым |
гультаява́тымі |
| М. |
гультаява́тым |
гультаява́тай |
гультаява́тым |
гультаява́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гультаява́ты лени́вый, с ленцо́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гультаява́ты, ‑ая, ‑ае.
Схільны да гультайства, трохі лянівы. Марыніч — хітры, гультаяваты чалавек, толькі від паказвае, што робіць, а сам пасмейваецца з Пракопа. Колас. // Які выражае гультайства, уласцівы гультаю. Гультаяватыя рухі. □ Раніцаю цішыню ў пасёлку парушыў гультаяваты, ахрыплы голас суседняга сабакі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лени́вый ляні́вы, гультаява́ты;
◊
лени́вые щи све́жая капу́ста.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лайдакава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. неадабр. Гультаяваты, чым‑н. падобны на лайдака. Сябраваць з гэтым непаседлівым, крыху лайдакаватым Антосем .. [Васілю] не хацелася. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пруль ’гультаяваты чалавек’ (Варл.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямпе́х ’тлусты, адкормлены чалавек’ (слонім., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lampū̃zas ’павольны, гультаяваты, апушчаны чалавек’, lampė̃kas ’сырое, цяжкае палена, чурбан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухапу́т 1 ’худы, нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Ян.). Вытворнае ад сухі (гл.) пад уплывам страхапуд, гл.
Сухапу́т 2 ’агаткі, Antennaria Yaertn.’ (гродз., Кіс.). Няясна; відаць, нейкім чынам звязана з наступным словам, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ленца́ с ленцо́й разг. а) прил. ленава́ты, гультаява́ты; б) нареч. ляну́ючыся, гультаява́та;
быть с ленцо́й быць гультаява́тым;
рабо́тать с ленцой працава́ць ляну́ючыся (гультаява́та).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Каншля́, ко́ншля ’малады конік’ (ТС), пруж., супонім, ’жарабец’, драг. ’гультаяваты конь, слабы конь’ (КЭС), навагр., баран, каньсля ’тс’ (Федар. Рук.), кончля ’невялікі слабы конь’ (Дразд.). Утварэнне з ‑ęt‑ суфіксам (konьbk‑ę); ‑л‑ < ‑j‑. Параўн. бел. канча, канчо ’слабы, мізэрны конь’ (Янк. 1, Сцяц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)