грэ́белька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грэ́белька грэ́белькі
Р. грэ́белькі грэ́белек
Д. грэ́бельцы грэ́белькам
В. грэ́бельку грэ́белькі
Т. грэ́белькай
грэ́белькаю
грэ́белькамі
М. грэ́бельцы грэ́бельках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грэ́белька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш. да грэбля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́бля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Насціл з бярвення ці галля для праезду па гразкім месцы; гаць.

|| памянш. грэ́белька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іржа́вы і ржа́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты ржой; заржавелы. Іржавы замок. Іржавае жалеза. □ Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром. Лынькоў. У сцяну ля акна дробна, часта стукае аканіца і паціху тоненька пішчыць іржавымі завескамі. Галавач. // Які ўтварыўся ад іржы, з іржы. Іржавыя плямы.

2. Бурага колеру ад прымесі вокіслаў жалеза (пра балотную ваду). З незвычайным страхам ступалі немцы ў іржавую ваду, грузнучы па пояс у халодную і слізкую дрыгву. Шамякін. // З такой вадой (пра балота, рэчку). Там было тарфяное балота, праз якое цякла павольна ржавая рачулка. Чорны. Грэбелька раптам перарывалася, далей была густая ржавая твань. Мележ. // Прыпсаваны, які мае колер іржы. Іржавы селядзец. □ Хата сустрэла мяне цішынёй і запусценнем. Непрыбраны стол. Брудныя талеркі. Іржавая рыба ў кансервавых банках. Савіцкі.

3. Разм. Чырвона-буры, колеру ржы. Снарады і бомбы ўсю.. [зямлю] перарылі, спустошылі, пакрылі чорнымі ды ржавымі выпалінамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)