адкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адвярнуць, апусціць што‑н. закасанае. Выйшаў Грыша на грудок, абцёр з ног гразь, адкасаў калашыны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскава́таршчык, ‑а, м.

Той, хто працуе на экскаватары. І ён, Грыша, пайшоў шляхам бацькі, пасля школы паступіў на курсы і стаў экскаватаршчыкам, кваліфікаваным будаўніком. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прынука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Прымушаць, патрабаваць. Грыша пакрыўдзіўся на матчыну несправядлівасць і ўвесь дзень нічога ў рот не ўзяў, як ні прынукала маці. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісля́ціна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Што‑н. вельмі кіслае. Грыша.. механічна сарваў яблык — невялікі яшчэ, з напарстак — і стаў мужна жаваць кісляціну. Місько.

2. перан. Пра вялага, нуднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў мокрым, намок. Грыша Лазовіч абняў [Соніну] галаву і прытуліў да сваіх грудзей. Цалаваў яе змакрэлыя вочы... Пестрак. Радыст з Беларусі, змакрэлы ад поту, лавіў галасы незнаёмых шырот. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прысесці — пра ўсіх, многіх.

2. Прысядаць некаторы час. Грыша папрысядаў,.. зрабіў прабежку на месцы, як фізкультурнік, і палез у ваду. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Наведаць, праведаць каго‑н.; даведацца. Вельмі ж крыўдзілася на мяне маці, што я на яе забыўся і не еду нават пераведацца. Сачанка. Да мяне прыехаў пераведацца аж з Украіны былы начальнік штаба Грыша Астрамуха. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насупіць.

2. у знач. прым. Ссунуты, нахмураны (пераважна аб бровах). Грыша стаяў збялелы, заклапочаны, з насупленымі брывамі. Пестрак.

3. у знач. прым. Змрочны, суровы. [Апенька] хадзіў маўклівы і насуплены, не ўступаючы ў гаворку нават са сваімі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаража́ць, ‑ае; зак. і незак.

1. зак. Стаць, зрабіцца даражэйшым, павысіцца ў цане. — Зямлі так і не купілі? — Не. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. — Ну, цяпер .. [бацькам] не трэба думаць пра зямлю, няхай працуюць толькі, — сказаў Грыша. Пальчэўскі.

2. незак. Павышаць кошт чаго‑н. Далёкія перавозкі падаражаюць сабекошт тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.

1. Дражніцца некаторы час. [Брыгадзір:] — Бывала, нас, малых, так і цягнула залезці ў папоўскі сад, падражніцца з папоўскімі сабакамі. Якімовіч.

2. Даць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. Грыша зразумеў, што ў калекцыі Валіка такой этыкеткі няма, і вырашыў падражніцца. — Што дасі? Фабрыка «Маяк». Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)