гры́дзь

‘княжацкая дружына’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. гры́дзь гры́дзі
Р. гры́дзі гры́дзяў
Д. гры́дзі гры́дзям
В. гры́дзь гры́дзі
Т. гры́ддзю гры́дзямі
М. гры́дзі гры́дзях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гры́дзь

‘член княжацкай дружыны’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гры́дзь гры́дзі
Р. гры́дзя гры́дзяў
Д. гры́дзю гры́дзям
В. гры́дзя гры́дзяў
Т. гры́дзем гры́дзямі
М. гры́дзю гры́дзях

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грыдзь, ‑і, ж., зб.

Гіст. Малодшая княжацкая дружына ў Старажытнай Русі. // Член гэтай дружыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гридь ист. грыдзь, род. гры́дзі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гры́дніца, ‑ы, ж.

Гіст. Памяшканне пры княжацкім двары ў Старажытнай Русі, дзе жыла грыдзь або прымалі гасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыдня, рыдзіонка ’хата’ (Дмитриев, 241), рэдня́, рыдня́ ’тс’ (Доўн.-Зап., Шн., 23, 191), рыделька ’тс’ (Дэмб.), рыдзелька (свянц., лепей.), рыдзелка (арш.), грэдзенька (віц.), рыдля (Шн.). Нікольскі сцвярджае, гэта месца жыцця святых, суадносячы лексему з дзеясловам рыць, ад якога і паходзіць ры́для ’будыніна, ніжнія вянкі якой знаходзяцца ў зямлі’. Разам з тым ён дапускае, што рыдля — ’гумно’, у якім ток выраўноўваецца рыдлёўкай. Апошняе здаецца непраўдападобным. Хутчэй за ўсё тут маецца семантычны перанос: ’жыллё’ — ’гаспадарчы будынак’. Але гэту лексему не трэба атаясамліваць з брэсц. рыдля ’драўляны каркас у цаглянай сцяне’ (гл.). Бел. рыдня нельга аддзяліць ад віц. грыдня ’дом, хата’, ’гумно, дзе складалі збожа’, ці ад грыня, у якім ‑дн‑ перайшло ў ‑нн‑, а апошняе ў ‑н‑. Калі ўлічыць, што пачатковае г‑ у бел. гаворках магло перад зычнымі знікаць, можна сцвярджаць, што ўсе вышэй пададзеныя варыянты ўзыходзяць да ст.-бел. гридня ’прыбудова да княжацкага палаца, дзе знаходзілася варта або слугі’, ’зала для гасцей’, ’турма’, якое з’яўляецца працягам стараж.-рус. гридня ’памяшканне для целаахоўнікаў’. Апошняе паходзіць ад гридьгрыдзь’ < ст.-сканд. griđi ’целаахоўнік’ (Фасмер, 1, 458; Лучыц-Федарэц, БЛ, 17, 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)