палу́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).
Грузавая машына грузападымальнасцю 1,5 тоны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грузавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
грузавы́ |
грузава́я |
грузаво́е |
грузавы́я |
| Р. |
грузаво́га |
грузаво́й грузаво́е |
грузаво́га |
грузавы́х |
| Д. |
грузаво́му |
грузаво́й |
грузаво́му |
грузавы́м |
| В. |
грузавы́ (неадуш.) грузаво́га (адуш.) |
грузаву́ю |
грузаво́е |
грузавы́я (неадуш.) грузавы́х (адуш.) |
| Т. |
грузавы́м |
грузаво́й грузаво́ю |
грузавы́м |
грузавы́мі |
| М. |
грузавы́м |
грузаво́й |
грузавы́м |
грузавы́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тралейво́з, ‑а, м.
Грузавая аўтамашына з электрарухавіком, які атрымлівае ток ад падвесных правадоў тралейбуснай сеткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гара́ж, ‑а, м.
Будынак для стаянкі і рамонту машын. З гаража далятала вуркатанне матора. Шахавец. З беласценнага гаража выехала грузавая машына. Паслядовіч.
[Фр. garage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́нспартна-грузавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тра́нспартна-грузавы́ |
тра́нспартна-грузава́я |
тра́нспартна-грузаво́е |
тра́нспартна-грузавы́я |
| Р. |
тра́нспартна-грузаво́га |
тра́нспартна-грузаво́й тра́нспартна-грузаво́е |
тра́нспартна-грузаво́га |
тра́нспартна-грузавы́х |
| Д. |
тра́нспартна-грузаво́му |
тра́нспартна-грузаво́й |
тра́нспартна-грузаво́му |
тра́нспартна-грузавы́м |
| В. |
тра́нспартна-грузавы́ (неадуш.) тра́нспартна-грузаво́га (адуш.) |
тра́нспартна-грузаву́ю |
тра́нспартна-грузаво́е |
тра́нспартна-грузавы́я (неадуш.) тра́нспартна-грузавы́х (адуш.) |
| Т. |
тра́нспартна-грузавы́м |
тра́нспартна-грузаво́й тра́нспартна-грузаво́ю |
тра́нспартна-грузавы́м |
тра́нспартна-грузавы́мі |
| М. |
тра́нспартна-грузавы́м |
тра́нспартна-грузаво́й |
тра́нспартна-грузавы́м |
тра́нспартна-грузавы́х |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паўтарато́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Грузавая аўтамашына грузападымальнасцю ў паўтары тоны. [Гарошка:] — Летась паўтаратонку купілі, сёлета дзве жняяркі набылі, конную малатарню прыдбалі... Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паражняко́м, прысл.
Разм. Без грузу, без паклажы, без пасажыраў. Калі вярталіся хлопцы паражняком, .. [Надзя] хуценька загружала іхнія насілкі. Грахоўскі. Ля нас паражняком праскочыла грузавая машына, а ззаду марудна цягнулася, ляскочучы на ўвесь лес, фурманка. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Запрэжаны воз, калёсы. Грузавая падвода. Прыехаць на падводзе. □ Падводамі прывозілі з горада тавар. Каваль. Яшчэ здалёку было відаць, што сёння ёсць завознікі: некалькі падвод стаяла на грэблі каля млына. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. каго-што. Хутка везці, несці каго‑, што‑н. Газік імчаў Рыбіна па ціхай лясной дарозе. Пестрак. Як поезд імчаў Сцёпку ўсё далей і далей, яго пачалі забіраць думкі аб горадзе, аб паступленні на рабфак. Колас.
2. Разм. Тое, што і імчацца. З гары ад парку порстка імчала грузавая машына. Скрыган. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспявай кіраваць вяслом. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скру́так, ‑тка, м.
1. Прадмет, згорнуты, скручаны трубкай; рулон. Скрутак сукна. Скрутак ватманскай паперы. □ [Цярэшка] паддаваў на плечы мяхі, насіў доўгія скруткі дываноў. Грахоўскі. Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы. Адамчык. [Паходня] ўявіў Марынку ў яе пакоі, столік, завалены кнігамі, сшыткамі, скруткамі чарцяжоў. Хадкевіч. // Прадмет, звіты, скручаны колцам. Да хаты збочыла з шашы яшчэ адна грузавая машына са скруткамі калючага дроту. Хомчанка. Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. Якімовіч. Андрэй, узлёгшы на самую высокую яліну, увесь вечар паліў, начапіўшы на доўгую палку, скруткі бяросты. Скрыпка. // перан. Пра тое, што падобна на скрутак (скруткі). Дровы гарэлі кепска. Са шчылін .. выпаўзалі скруткі дыму. Савіцкі.
2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у паперу, тканіну і пад.; пакунак. Мама разгортвае скрутак і ўсё, што ў ім ёсць, раскладвае на паперы. Брыль. // Наогул скручаныя або звязаныя разам прадметы; клунак. На .. [муле] высока сядзіць на нейкіх скрутках і мяшках жанчына. В. Вольскі. З-пад .. [ложкаў] віднеліся дошкі, скруткі вопраткі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)