Грудо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Грудо́к
Р. Грудка́
Д. Грудку́
В. Грудо́к
Т. Грудко́м
М. Грудку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грудо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грудо́к грудкі́
Р. грудка́ грудко́ў
Д. грудку́ грудка́м
В. грудо́к грудкі́
Т. грудко́м грудка́мі
М. грудку́ грудка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грудо́к, -дка́ м., уменьш.

1. бугоро́к, хо́лмик;

2. прост. о́блачко ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грудо́к, ‑дка, м.

Памянш. да груд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

груд, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Невялікі ўзгорак, горка.

На грудах рос верас.

2. Сухая сенажаць, сухадол.

|| памянш. грудо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́піна, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.

Грудок сухой, цвёрдай зямлі на нізкім або балоцістым месцы, аброслы мохам, травой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буго́р паго́рак, -рка м., узго́рак, -рка м., грудо́к, -дка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўшкля́нкі, ж.

Палавіна шклянкі. Язэп сеў на сухі грудок. Хацелася дачакацца, пакуль бярозы наплачуць хоць паўшклянкі соку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адвярнуць, апусціць што‑н. закасанае. Выйшаў Грыша на грудок, абцёр з ног гразь, адкасаў калашыны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

холмик уменьш. узго́рачак, -чка м., паго́рачак, -чка м.; грудо́к, -дка́ м.; (насыпанный) капе́ц, -пца́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)