гру́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гру́дны гру́дная гру́днае гру́дныя
Р. гру́днага гру́днай
гру́днае
гру́днага гру́дных
Д. гру́днаму гру́днай гру́днаму гру́дным
В. гру́дны (неадуш.)
гру́днага (адуш.)
гру́дную гру́днае гру́дныя (неадуш.)
гру́дных (адуш.)
Т. гру́дным гру́днай
гру́днаю
гру́дным гру́днымі
М. гру́дным гру́днай гру́дным гру́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грудны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грудны́ грудна́я грудно́е грудны́я
Р. грудно́га грудно́й
грудно́е
грудно́га грудны́х
Д. грудно́му грудно́й грудно́му грудны́м
В. грудны́ (неадуш.)
грудно́га (адуш.)
грудну́ю грудно́е грудны́я (неадуш.)
грудны́х (адуш.)
Т. грудны́м грудно́й
грудно́ю
грудны́м грудны́мі
М. грудны́м грудно́й грудны́м грудны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грудны́ в разн. знач. грудно́й;

о́е дзіця́ — грудно́й ребёнок;

г. го́лас — грудно́й го́лос;

а́я кле́тка — грудна́я кле́тка;

а́я жа́ба — грудна́я жа́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грудны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да грудзей (у 1 знач.). Грудныя пазванкі. Грудны боль.

2. Які корміцца малаком маткі. Грудное дзіця.

•••

Грудная жаба гл. жаба.

Грудная клетка гл. клетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́дзі, -дзе́й, Т -дзьмі́, -дзя́мі.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

Шырокія г.

Боль у грудзях.

Біць (сябе) у грудзі (таксама перан.: ад роспачы або запэўніваючы ў чым-н.).

2. Малочныя залозы ў жанчыны.

Карміць дзіця грудзьмі.

Адняць ад грудзей.

3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

Вышыць г. ў сукенцы.

|| прым. грудны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Грудное дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́йна-грудны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шы́йна-грудны́ шы́йна-грудна́я шы́йна-грудно́е шы́йна-грудны́я
Р. шы́йна-грудно́га шы́йна-грудно́й
шы́йна-грудно́е
шы́йна-грудно́га шы́йна-грудны́х
Д. шы́йна-грудно́му шы́йна-грудно́й шы́йна-грудно́му шы́йна-грудны́м
В. шы́йна-грудны́ (неадуш.)
шы́йна-грудно́га (адуш.)
шы́йна-грудну́ю шы́йна-грудно́е шы́йна-грудны́я (неадуш.)
шы́йна-грудны́х (адуш.)
Т. шы́йна-грудны́м шы́йна-грудно́й
шы́йна-грудно́ю
шы́йна-грудны́м шы́йна-грудны́мі
М. шы́йна-грудны́м шы́йна-грудно́й шы́йна-грудны́м шы́йна-грудны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грудно́й грудны́;

грудно́й ребёнок грудно́е дзіця́ (немаўля́);

грудно́й го́лос грудны́ го́лас;

грудна́я жа́ба мед., уст. грудна́я жа́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чай, -ю, мн. (пры абазначэнні гатункаў) чаі́, чаёў, м.

1. Вечназялёная расліна (дрэва або куст) сямейства чайных, лісце якой выкарыстоўваецца для прыгатавання духмянага напою.

Плантацыі чаю.

Вырошчаваць ч.

2. Высушаныя і асобым спосабам апрацаваныя лісты гэтай расліны, на якіх настойваюць духмяны танізуючы напой.

Зялёны ч.

Заварыць ч.

Купіць пачак чаю.

3. Гарачы напой, настоены на лісці гэтай расліны.

Моцны ч.

Выпіць чаю.

4. Настой на травах, карэннях, кветках і пад., які выкарыстоўваецца пераважна як лекавы сродак.

Ліпавы ч.

Грудны ч.

5. Чаяпіцце, чаяванне.

Запрасіць на ч.

На чай (даваць, браць; разм.) — узнагарода, звычайна грашовая, за дробныя паслугі (афіцыянту, швейцару); чаявыя.

|| прым. ча́йны, -ая, -ае.

Ч. куст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)