гратэ́ск

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гратэ́ск
Р. гратэ́ску
Д. гратэ́ску
В. гратэ́ск
Т. гратэ́скам
М. гратэ́ску

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гратэ́ск, -у, м.

У мастацтве: паказ чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

|| прым. гратэ́скавы, -ая, -ае.

Гратэскавая роля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гратэ́ск, -ку м. гроте́ск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гратэ́ск, ‑у, м.

1. Мастацкі прыём у літаратуры і мастацтве, заснаваны на празмерным перавелічэнні, спалучэнні нечаканых і рэзкіх кантрастаў, а таксама мастацкі твор, створаны пры дапамозе гэтага прыёму. Майстар гратэску.

2. Назва шрыфту з раўнамернай таўшчынёю штрыхоў.

[Іт. grottesca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гроте́ск гратэ́ск, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ўленік, ‑а, м.

Той, хто атрымаў пасаду, месца з дапамогай каго‑н., па пратэкцыі каго‑н. Крушынскі трымае ў руках аўтарытэтных вясковых людзей, мае ў сельсавеце сваіх стаўленікаў, намагаецца падкупіць тых, хто пачынае разумець яго намеры. Гіст. бел. сав. літ. // Неадабр. Той, хто, атрымаўшы ад сваіх гаспадароў пасаду, працу, чын і пад., любымі сродкамі абараняе іх інтарэсы. Іван Новікаў шырока карыстаецца такім выпрабаваным у літаратуры сродкам, як мастацкі гратэск, карыкатура, асабліва ў партрэтнай характарыстыцы гэтых нямецкіх стаўленікаў і паслугачоў. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыкату́ра, ‑ы, ж.

1. Малюнак, на якім хто‑н. або што‑н. намаляваны ў скажоным выглядзе для высмейвання. Моладзь тоўпілася перад газетай, жартавала з трапных карыкатур на Івана Гомана, на Радніка, на Гольдзіна. Шамякін. Пад карыкатурай, на якой быў намаляваны дзябёлы хлопец і каля яго малы, худзенькі юнак, стаяў подпіс: «Адгукнуўся на заклік». Арабей. // Пра сатырычны наказ з’яў рэчаіснасці ў іншых відах мастацтва, а таксама аб творах такога характару. Залішняя схільнасць да пераўвелічэння нарадзіла тут гратэск, які часам даходзіць аж да карыкатуры. Кучар.

2. перан. Смешнае, недасканалае падабенства да каго‑, чаго‑н. Можна і трэба даваць партыі тактычныя ўказанні і на выпадак перамогі, і на выпадак паражэння паўстання, і на выпадак склікання сапраўды ўстаноўчага схода рэвалюцыйным шляхам, і на выпадак склікання царом якой-небудзь карыкатуры на народнае прадстаўніцтва. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)