гра́дус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці.

Вугал у шэсцьдзясят градусаў.

Паварот на сто восемдзесят градусаў (таксама перан.: рэзкая змена сваёй думкі, пазіцыі).

2. Адзінка вымярэння тэмпературы.

Мароз дваццаць градусаў.

3. Адзінка вымярэння працэнтнага ўтрымання спірту ў алкагольных вырабах.

Каньяк у сорак градусаў.

Пад градусам (разм., неадабр.) — у стане лёгкага ап’янення.

|| прым. гра́дусны, -ая, -ае.

Градусная сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́дус в разн. знач. гра́дус, -са м.;

под гра́дусом пад ча́ркай, пад му́хай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́дус м., в разн. знач. гра́дус;

ву́гал у 45 ~саўу́гол в 45 гра́дусов;

20 ~саў маро́зу — 20 гра́дусов моро́за;

мацу́нак 40 ~саў — кре́пость 40 гра́дусов;

пад ~сам — под гра́дусом;

апо́шні (аста́тні) г. — из рук вон пло́хо; после́дняя сте́пень; после́днее де́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́дус, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці (абазначаецца знакам °, які ставіцца справа ад лічбы уверсе). Вугал у 45°.

2. Адзінка вымярэння тэмпературы (паветра, вады, чалавечага цела і пад.). Мароз 30 градусаў. Вада кіпіць пры тэмпературы 100° па Цэльсію.

3. Адзінка вымярэння моцы спірту, спіртных напіткаў. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля.

•••

Пад градусам — нецвярозы, у стане лёгкага ап’янення.

[Ад лац. gradus — ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гра́дусградус’ (БРС). Ст.-бел. градусъ ’ступень’. Паводле Булыкі (Запазыч., 85), запазычанне з лац. gradus. З лац. мовы запазычана і рус. гра́дус. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́рыя, ‑і, ж.

Адзінка вымярэння колькасці цеплыні.

•••

Вялікая калорыя — колькасць цеплыні, патрэбная для павышэння тэмпературы аднаго кілаграма вады на адзін градус.

Малая калорыя — колькасць цеплыні, патрэбная для павышэння тэмпературы аднаго грама вады па адзін градус.

[Ад лац. calor — цеплыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуглавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. вугал.

2. Які знаходзіцца на вугле або ў вугле.

В. дом.

В. пакой.

В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).

3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спец.).

В. градус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпло́, -а́, н.

1. Нагрэты стан чаго-н. (пра тэмпературу паветра, памяшкання, прадмета).

На вуліцы адзін градус цяпла.

Ц. рукі.

2. Цёплае надвор’е; цёплая пара года.

3. перан. Сардэчныя, добрыя адносіны.

Іх заўсёды яднала ц. дружбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуглавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае форму вугла, сагнуты пад вуглом. Вуглавое злучэнне. Вуглавое жалеза.

2. Які стаіць на вуглу, на перакрыжаванні вуліц. Вуглавы дом.

3. Спец. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў. Вуглавы градус. Вуглавое адхіленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацу́нак, ‑нку, м.

Разм.

1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць. — Гэта ж квас, як вада. У ім жа мацунку ўсяго, можа, адзін градус, — заспакоіў Косцік. Сабаленка. Дваццаць пяць год не кранулі перабродаўскіх будынкаў .. Яшчэ і да самай Айчыннай вайны яны захавалі свой мацунак і свежы колер гладка вычасанага бярвення. Чорны. Ядранымі зорнымі начамі набіраў мацунак мароз. Марціновіч.

2. Тое, чым можна падмацавацца, чаго можна пад’есці. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)