голубцы́ кул. галубцы́, -цо́ў;
голубе́ц ед. галубе́ц, -бца́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галубцы́ (ед. галубе́ц, -бца́ м.) кул. голубцы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Галубцы́ ’галубцы (назва ежы)’ (БРС). Рус. голубцы́, укр. голубці́, польск. gołąbki. У аснове назвы ляжыць *golǫbь — назва птушкі (гэта, магчыма, не па форме, не па знешняму падабенству галубцоў з птушкай, а ў сувязі з вясеннімі і да т. п. абрадамі; гл. Слаўскі, 1, 313). Узаемныя адносіны паміж адпаведнымі словамі са слав. моў вельмі заблытаныя. Рус. голубцы́ як мяркуе Шанскі (1, Г, 122), запазычана, відавочна, з укр. мовы. Польск. слова, паводле Слаўскага (там жа), узята таксама з укр. мовы. Што датычыцца бел. слова, то таксама можна меркаваць аб яго запазычанні з укр. або рус. мовы (няма ў дыялектных крыніцах).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)