гладчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гладчэ́ю гладчэ́ем
2-я ас. гладчэ́еш гладчэ́еце
3-я ас. гладчэ́е гладчэ́юць
Прошлы час
м. гладчэ́ў гладчэ́лі
ж. гладчэ́ла
н. гладчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. гладчэ́й гладчэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гладчэ́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гладчэ́ць несов.

1. станови́ться гла́дким;

2. разг. полне́ть, тучне́ть, жире́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гладчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца больш гладкім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́віцца ’ачуньваць пасля хваробы’ (Шат., Мат. Гом.), ’упраўляцца з работай’ (Сл. ПЗБ, лях.), ’сыцець, гладчэць’ (ТС), ’спраўджвацца’ (Ян.). Да правіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыць ‘таўсцець’ (Скарбы): razumny sochnie, a durny tyje (ваўк., Федар. 4), ты́яць ‘тлусцець, паўнець’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. ти́ти ‘тлусцець’, рус. ты́ти, стараж.-рус. тыти ‘сыцець, паўнець, гладчэць’; польск. tyć ‘тс’, н.-, в.-луж. tyś ‘квітнець’, чэш. týt, славац. tyť, серб. ти̏ты ‘паўнець, тлусцець’, ‘буйна разрастацца’, харв. tȉti ‘тс’, балг. ту́чен ‘тлусты’, макед. тучен ‘тлусты’, ‘урадлівы’, ст.-слав тыти ‘паўнець’. Прасл. *tytiгладчэць’, ‘набухаць, набрыньваць’ роднаснае літ. tùkti ‘тлусцець’, лат. tȗkt ‘пухнуць, набрыньваць’, вал. tyfu ‘расці’, лац. tumēre ‘быць раздутым’, ст.-інд. tū‑ya‑ ‘моцны, хуткі’, авест. tavás‑ ‘моцны’ < і.-е. *teu̯(ə)‑/*tou̯‑/*tū̆‑ (Фасмер, 4, 144; Скок, 3, 475; Брукнер, 587; Махэк₂, 655; Голуб-Копечны, 399; Борысь, 657; ЕСУМ, 5, 575; ESJSt, 17, 1003). Параўн. таксама тыл, тук. Апафанічны варыянт прасл. *tyti ў форме *toviti захаваўся ў харв. tòviti ‘адкормліваць жывёлу’, otâva ‘другі сенакос’ (Скок, 3, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25), гл. атава і, магчыма, товіст ‘тоўсты’ (гл.), вывядзенне якога з *tl̥stъ (гл. Карскі 1, 257) выклікае пэўныя фармальныя цяжкасці, у такім выпадку значэнне магло быць ‘адкормлены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тучне́ть несов.

1. (о ком-л.) сыце́ць, тлусце́ць, паўне́ць, гладчэ́ць;

2. (о земле) тлусце́ць, набіра́цца сі́лы;

3. (о колосе, зерне) ядране́ць, наліва́цца, паўне́ць; (о траве) станаві́цца сакаві́тым (больш сакаві́тым, сакаўны́м, больш сакаўны́м, сакаўне́йшым, со́чным, больш со́чным, сачне́йшым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)