Гла́дкія

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. Гла́дкія
Р. Гла́дкіх
Д. Гла́дкім
В. Гла́дкія
Т. Гла́дкімі
М. Гла́дкіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гла́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гла́дкі гла́дкая гла́дкае гла́дкія
Р. гла́дкага гла́дкай
гла́дкае
гла́дкага гла́дкіх
Д. гла́дкаму гла́дкай гла́дкаму гла́дкім
В. гла́дкі (неадуш.)
гла́дкага (адуш.)
гла́дкую гла́дкае гла́дкія (неадуш.)
гла́дкіх (адуш.)
Т. гла́дкім гла́дкай
гла́дкаю
гла́дкім гла́дкімі
М. гла́дкім гла́дкай гла́дкім гла́дкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

люстра́на-гла́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. люстра́на-гла́дкі люстра́на-гла́дкая люстра́на-гла́дкае люстра́на-гла́дкія
Р. люстра́на-гла́дкага люстра́на-гла́дкай
люстра́на-гла́дкае
люстра́на-гла́дкага люстра́на-гла́дкіх
Д. люстра́на-гла́дкаму люстра́на-гла́дкай люстра́на-гла́дкаму люстра́на-гла́дкім
В. люстра́на-гла́дкі (неадуш.)
люстра́на-гла́дкага (адуш.)
люстра́на-гла́дкую люстра́на-гла́дкае люстра́на-гла́дкія (неадуш.)
люстра́на-гла́дкіх (адуш.)
Т. люстра́на-гла́дкім люстра́на-гла́дкай
люстра́на-гла́дкаю
люстра́на-гла́дкім люстра́на-гла́дкімі
М. люстра́на-гла́дкім люстра́на-гла́дкай люстра́на-гла́дкім люстра́на-гла́дкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камво́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да гатункаў гладкіх тонкіх шарсцяных тканін і вырабаў з іх.

Камвольныя тканіны.

К. камбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саркафа́г, ‑а, м.

У старажытных народаў — грабніца ў выглядзе труны (звычайна з каменя). У храме знайшлі старажытныя саркафагі, складзеныя з гладкіх каменных пліт. Штыхаў.

[Грэч. sarkophagos — літаральна пажыральнік мяса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Апрацаваны грэбенем для вырабу гладкіх тонкіх шарсцяных тканін (або пражы). // Выраблены з такой пражы. Камвольныя тканіны.

2. Прызначаны для вырабу тонкіх шарсцяных тканін. Камвольны камбінат.

[Ад ням. kammwolle — чэсаная воўна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каме́ньчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да камень (у 2 знач.); маленькі камень. Назбіраўшы кругленькіх гладкіх каменьчыкаў, .. [Ігнась] разаслаў халацік і пачаў гуляць. Мурашка.

•••

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый гл. кідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; зак., што і чаго.

Зрабіць запас чаго‑н. Я трохі грошай прызапасіў і рашыў не марнаваць часу, а ваяваць за свой праект. Хомчанка. Не, на два тыдні — мала. Харчы трэба прызапасіць не менш як на два месяцы. Гурскі. Ты мне, Кузьма, падкінь які воз саломы, — просіць Птах. — А я табе к зіме трохі газы прызапашу. Навуменка. // Падрыхтаваць, зрабіць што‑н. загадзя. Мы ўжо даўно прызапасілі ёмкія кляновыя дручкі, нарэзалі гладкіх дубовых кацёлак. Якімовіч. — Брускоў і грабільнаў я прызапасіў раней, вунь тырчаць пад застрэшшам. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і пану́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго. Прымушаць рабочую жывёлу рухацца хутчэй; нокаць. Чорныя, закураныя цыганы — старыя і маладыя — у клёшных штанах, запыленых хромавых ботах, паважна крочаць узбоч вазоў, панукаюць гладкіх коней. Навуменка. — Но-но, маленькі! — па-гаспадарску клапатліва панукваў.. [Ваня] каня. Паўлаў. // перан.; каго і без дап. Падганяць каго‑н. у рабоце. Хлопцы добрыя, не трэба панукаць. І справу ведаюць... Мыслівец.

2. перан.; кім і без дап. Дэспатычна распараджацца, не лічыцца з кім‑н.; папіхаць. [Касперскі:] Доўга блукаў я па свеце і такі знайшоў шчасце — у калгасе. Цяпер я чалавек! Ніхто мною не панукае. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каці́цца 1, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Верцячыся, рухацца ў адным напрамку (пра што‑н. круглае, шарападобнае). Маленькая пацешная постаць цягнулася наперад, да гэтага капрызнага мяча, які можа так слаўна скакаць па траве, а потым раптам сарвацца куды-небудзь убок і каціцца, каціцца, каціцца... Лынькоў. Колы стукаліся аб карэнне, плюхалі па гразі і каціліся бокам. Колас. // Саслізгваць, з’язджаць па нахіленай плоскасці. То коціцца камень з высокай гары, То птушка крычыць спрасоння. Свірка. Нарэшце дэтанатар падагнаны пад рэйку, і Тоня першая коціцца з насыпу. Шчарбатаў. // перан. Разм. Апускацца, станавіцца горшым у якіх‑н. адносінах. — Мы коцімся, коцімся ўніз. Дакаціліся ўжо да таго, што жонка друга не верыць нам, баіцца нас. Брыль.

2. Ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах). Была ўжо восень з першымі прымаразкамі, і таму павозка лёгка кацілася па гладкіх сухіх каляінах. Якімовіч. Паволі коціцца па няроўнай дарозе трохтонка. Ваданосаў. // Хутка ехаць па слізкай паверхні. Гонка, гонка, з горкі, з горкі Санкі коцяцца мае. Кірэенка. // перан. Хутка ісці (пра нізкага, тоўстага чалавека). [Гамрэкелі], уздымаючы пыл, каціўся па вуліцы, круглы, як мяч. Самуйлёнак. // перан. Хутка рухацца, перамяшчацца (пра вялікую колькасць, масу людзей). У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. Якімовіч. // перан. Разносіцца, раздавацца (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. Водгулле грымотаў кацілася імкліва і бурна, бы гул рэактыўнага самалёта. М. Стральцоў.

3. Цячы, струменіцца (пра ваду і пад.). Жоўтая вада з шумам і бульканнем шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены. Шамякін. Крыніца крышталёвая ў траве Булькоча, ў рэчку коціцца ля бору. Бялевіч. Хутка я ўвесь прамок, а па твары каціліся буйныя кроплі поту. Анісаў. // Расцякацца, плаўна перамяшчацца (пра туман, дым і пад.). Туман коціцца ў даліне, Змоўкла птушка на галіне. Бядуля.

4. Плаўна рухацца па небасхіле. Агніста-чырвонае сонца хутка кацілася за небасхіл. Васілёнак. І месяц коціцца румяны Па-над пуховай гладдзю стрэх. Гаўрусёў. // перан. Ісці, рухацца (пра час, жыццё і пад.). Над разбураным краем Бурна каціўся Ўстрывожаны час. Глебка. Устанаўліваўся мір, і жыццё зноў кацілася той жа дарогай. Васілевіч.

5. заг. каці́ся (каці́цеся). Разм. Ідзі (ідзіце) адсюль.

каці́цца 2, ко́ціцца; незак.

Нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)