глаго́ліца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. глаго́ліца
Р. глаго́ліцы
Д. глаго́ліцы
В. глаго́ліцу
Т. глаго́ліцай
глаго́ліцаю
М. глаго́ліцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

глаго́ліца, -ы, ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая амаль поўнасцю супадае з кірыліцай па складзе, але адрозніваецца формай літар.

|| прым. глагалі́чны, -ая, -ае.

Глагалічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глаго́ліца ж., лингв. глаго́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глаго́ліца, ‑ы, ж.

Адна з дзвюх азбук стараславянскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глаго́ліцаглаголіца, назва адной са ст.-слав. азбук’. Рус. глаго́лица, укр. глаго́лиця. Утварэнне ад ст.-слав. глаголъ ’слова’. Гл. Фасмер, 1, 409; Шанскі, 1, Г, 85 (там і агляд праблематыкі). Як назва азбукі з’явілася прыблізна ў сярэдзіне XIX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глаго́лица лингв. глаго́ліца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіры́ліца, -ы, ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая лягла ў аснову рускага, беларускага, украінскага і іншых алфавітаў.

К. і глаголіца.

|| прым. кіры́ліцкі, -ая, -ае і кіры́лічны, -ая, -ае.

Кірыліцкае пісьмо.

Кірылічныя пісьмовыя помнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)