геро́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Храбры, самаадданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

Г.

Вялікай Айчыннай вайны.

Г. працы.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора.

Г. рамана.

3. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя.

Г. нашага часу.

4. каго-чаго. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з’яўляецца прадметам захаплення.

Г. дня.

Герой Беларусі — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам.

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла масавы гераізм і мужнасць у абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці за абарону і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

|| ж. гераі́ня, -і, мн. -і, -раінь.

Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР шматдзетным маці, якія выхавалі не менш як 10 дзяцей.

|| прым. геро́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геро́й в разн. знач. геро́й, род. геро́я м.;

геро́й по́вести геро́й апо́весці;

геро́й дня геро́й дня;

геро́й Бре́ста геро́й Брэ́ста;

Геро́й Сове́тского Сою́за Геро́й Саве́цкага Саю́за;

Геро́й Социалисти́ческого Труда́ Геро́й Сацыялісты́чнай Пра́цы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геро́й м., в разн. знач. геро́й;

г. апо́весцігеро́й по́вести;

о́і на́шых дзён — геро́и на́ших дней;

Г. Саве́цкага Саю́заист. Геро́й Сове́тского Сою́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геро́й, ‑я, м.

1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем. З нар.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.

3. чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.

4. чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках. А. Александровіч.

5. Легендарны правадыр, асілак старажытнагрэчаскай міфалогіі.

•••

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

[Грэч. hērōs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Геро́йгерой’ (БРС). Рус. геро́й, укр. геро́й. Паводле Фасмера (1, 403), запазычанне з франц. héros (< лац. < грэч.). Шанскі (1, Г, 62) мяркуе, што крыніцай запазычання з’яўляецца ням. ці франц. мова. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 1, 607.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рад-геро́й (род. го́рада-геро́я) м. го́род-геро́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гераі́ня гл. герой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́род в разн. знач. го́рад, -да м.;

го́род-геро́й го́рад-геро́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

былі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі.

Гераічная б.

|| прым. былі́нны, -ая, -ае.

Б. герой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легенда́рны в разн. знач. легенда́рный;

~нае апавяда́нне — легенда́рный расска́з;

л. геро́й — легенда́рный геро́й;

~ныя чу́ткі — легенда́рные слу́хи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)