Мы́тніца, мытня ’таможня’ (ТСБМ, Нас., АУ). З польск. mytnica, mytnia ’тс’. Больш падрабязна гл. Германовіч, Лекс. і грам., 3–5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абы́р ’вокліч пры адгоне авечак’ (КСТ), суадносіцца з назвай барана. Параўн. укр. бирь, рус. барь. Германовіч, ИКПИ, 19, 308; Трубачоў, Происх., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ўнік ’аксіёма’ (Бел. нав. тэрм., 1). Наватвор 20‑х гадоў XX ст. ад пэ́ўны ’вызначаны, дакладны, бясспрэчны’ (гл.), мяркуецца, што ўведзены ва ўжытак Байковым (Германовіч, Бел. мовазнаўцы. Мн., 1985, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ці-пы́ці — падзыўныя словы для курэй (ашм., Стан.), параўн. рус. пыть‑пыть, пытя‑пыти — падзыўныя словы для індычак. Магчыма, у выніку перараскладання ціп(ы)‑ціп(ы), падзыўныя для курэй (гл.), параўн. рус. баська‑баська < кабась‑ кабась (ад кабан), гл. Германовіч, Междом., 74. Сюды ж пыцька (pyťka) ’курыца’ (Арх. Федар.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацю́ ’вокліч для адгону свінні’ (КСТ), ’сабакі’ (полац., ]Садоўскі, вусн. паведамл.), укр. ацю ’вокліч для адгону свіней’, польск. a ciu ’тс’. З а прыстаўнога (пры дапамозе якога часта ад падзыўных слоў утвараюцца адгонныя) і цю ’падзыўное слова для свінні’, гл. дзіцячыя цюця, цюцька сабака’, дзюдзя ’свіння’, параўн. Германовіч, Междометия, 59; Рудніцкі, 1, 43, Машынскі, Kultura I, 133.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сюго́-о-о-о! ’гэтак пастух заве статак у лесе’, сюго́каць ’моцна крычаць у лесе’ (Варл.). Выклічнік, першую частку якога можна суаднесці з сю-сю-сю ’падзыўныя словы для кароў’ (гл.), другую — з узмацняльнай часціцай ‑га, параўн. выклічнік цю‑га! (гл.). Параўн. рус. дыял. сыга, сыго для адгону рагатай жывёлы, якое Германовіч (Междом., 68) звязвае з назвамі быка, каровы, вала ў цюрк. сыгыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тпру́ці дзіцяч. ’на двор, на вуліцу’ (Сцяш. Сл.), ’гулянне з малым на вуліцы’ (Паўл.), ’на вуліцу (у размове з дзецьмі)’ (ТС), тпру́цькі ’пашлі!, паехалі!’, тпру́ці, тпру́цечкі, тпру́ценькі — выгукі, якімі пабуджаюць дзяцей да прагулкі (мсцісл., Юрч. СНС). Параўн. укр. дыял. тпру, дбру, тпру́ті, тпру́тю‑га́йтю ’гуляць, ісці ў госці’ (пры размове з дзецьмі)’ (Горбач, Дитяч.), рус. смал. тпрутьки, тпрутечки ’тс’. Германовіч (Междом., 66) мяркуе, што першапачаткова значыла запрашэнне на двор, дзе знаходзілася жывёла, або пакатацца на кані, тады звязана з тпру, тпруць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-тка — часціца ’ну, ану’: ну‑тка, нуце‑тка, купитка горѣлки (Нас.), ‑тко ’жа, ж’: хадзем‑тко на дзедзінец (Сержп. Казкі), пойды тко паслухай (пін., Жыв. сл.), ‑тку ’ну’: зірні‑тку ж ты (Полымя, 1998, 12, 22). Параўн. укр. ‑тка/‑тки (тутка, тутки), рус. ‑тко (тутко, пойдитко, натко), ‑тка (натка, нутка). Кантамінацыя ўзмацняльных часціц *‑to/*‑tá/*‑te (гл. ‑то, ‑це) і *‑ka, *‑ko, параўн. ту́така (гл. тут), та́мка, та́мака (гл. там), на аснове чаго ўзнікае здвоеная ўзмацняльная часціца ‑t‑k‑, гл. ESSJ SG, 1, 330–331; там жа адмаўляюцца іншыя інтэрпрэтацыі паходжання названага спалучэння (з ты і ‑ко, ‑ка або з то́кмо, токма, гл. Фасмер, 4, 64; ці дзеяслоўнай флексіі з ‑ка, гл. Германовіч, Междом., 76). Параўн. тыке, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тпро-тпро — падзыўныя воклічы для кароў (Сцяц., Нар. сл.), тпрю‑тпрю‑тпрю — падзыўныя для цяляці (мсцісл., З нар. сл.), тпро́ля‑тпро́ля, тпро́лінь‑тпро́лінь, тпро́лінька‑тпро́лінька, тпро́лічка‑тпро́лічка — падзыўныя да жарабяці (там жа), тпру́люсь‑тпру́люсь ’тс’ (мёрск., Нар. сл.), тпрулю́х‑тпрулю́х ’тс’ (полац., Нар. лекс.), тпру́ля‑тпру́ля ’тс’ (Варл.), тпрузе́й‑тпрузе́й — падзыўныя для кароў (мсцісл., З нар. сл.), тпрусь‑птрусь ’тс’ (ДАБМ, к. 304, Нар. словатв.; в.-дзв., Шатал.), тпру́ські‑ тпру́ські ’тс’ (лаг.), тпрусёк‑тпрусёк, тпрусю́к‑тпрусю́к ’тс’ (мёрск., Нар. сл.), тпрсю́ха‑тпрсю́ха ’тс’ (мядз., Нар. сл.), тпрсю́т‑тпрсю́т, тпру́ся‑тпру́ся, тпру́ська‑тпру́ська — падзыўныя да цяляці (мсцісл., З нар. сл.), тпру́ська‑тпру́ська — словы для падзывання жарабят (віл., Шатал.), сюды ж дзіцячыя словы тпру́ся ’цялё, цялушка’ (Юрч. СНЛ), тпру́ська ’карова’, ’цялушка’ (Сл. рэг. лекс., Нар. словатв.), тпро́ля, тпру́ля (Германовіч, Междом., 65; Варл.) і пад., а таксама з перастаноўкай гукаў птрусь‑птрусь ’падзыўныя словы для кароў’ (Нас.), гл. Параўн. рус. дыял. тпру́сень — выгук для падклікання цялят, тпру́га — падкліканне кароў, балг. дыял. тпру́‑тпру́ — для падклікання авечак і ягнят (БД, 4). Магчыма, другасныя ўтварэнні, ускладненыя рознымі суфіксамі, звязаныя з больш раннімі абазначэннямі жывёлы (Германовіч, Междом., 67), асабліва ў дзіцячай мове, параўн. тпру́ца ’вада, малако’, гл. Відаць, таго ж паходжання і адгонныя словы тпрусь (куды) — вокліч на цяля пры адварочванні ад шкоды (Юрч. Вытв.), тпру́цкі — вокліч адганяць цялят (Сл. рэг. лекс.), параўн. укр. дыял. тпрусь — выгук, якім адганяюць, тпрусь, тпрс — выгук, якім адганяюць авечак, тпруч‑тпруч ’тс’, балг. дыял. тпрус — для адгону ката, тпруч — для адгону кароў і інш., якія вымаўляюцца з іншай інтанацыяй. Параўн. наступнае слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)