генера́льны, -ая, -ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы.

Генеральная лінія развіцця.

2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

Г. план перабудовы горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генера́льны

генеральны дырэктар якога-небудзь аб'яднання’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. генера́льны генера́льныя
Р. генера́льнага генера́льных
Д. генера́льнаму генера́льным
В. генера́льнага генера́льных
Т. генера́льным генера́льнымі
М. генера́льным генера́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генера́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. генера́льны генера́льная генера́льнае генера́льныя
Р. генера́льнага генера́льнай
генера́льнае
генера́льнага генера́льных
Д. генера́льнаму генера́льнай генера́льнаму генера́льным
В. генера́льны (неадуш.)
генера́льнага (адуш.)
генера́льную генера́льнае генера́льныя (неадуш.)
генера́льных (адуш.)
Т. генера́льным генера́льнай
генера́льнаю
генера́льным генера́льнымі
М. генера́льным генера́льнай генера́льным генера́льных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генера́льны генера́льный;

г. штаб — генера́льный штаб;

~ная рэпеты́цыя — генера́льная репети́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генера́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы. Генеральная лінія партыі. Генеральны сакратар.

2. Усеагульны, грунтоўны. Генеральная ўборка.

•••

Генеральная рэпетыцыя гл. рэпетыцыя.

Генеральны штаб гл. штаб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Генера́льныгенеральны’ (БРС). Рус. генера́льный, укр. генера́льний ’тс’. Запазычанне з польск. generalny < лац. generalis. Падрабязна Фасмер, 1, 401; Шанскі, 1, Г, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

геншта́б, -а, мн. генштабы́, -о́ў, м.

Генеральны штаб.

|| прым. геншта́баўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ген...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. генеральны, напр.: генплан, генштаб, генпадрадчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генпла́н, ‑а, м.

Генеральны план.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геншта́б, ‑а, м.

Генеральны штаб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)