гатава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Варыцца (пра ежу).

На пліце гатуецца крупнік.

У чайніку гатуецца вада (кіпіць).

2. да чаго або з інф. Рыхтавацца да чаго-н., да якой-н. дзейнасці (разм.).

Г. да вяселля.

|| зак. згатава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гатава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гату́юся гату́емся
2-я ас. гату́ешся гату́ецеся
3-я ас. гату́ецца гату́юцца
Прошлы час
м. гатава́ўся гатава́ліся
ж. гатава́лася
н. гатава́лася
Загадны лад
2-я ас. гату́йся гату́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час гату́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гатава́цца несов.

1. гото́виться, пригота́вливаться;

г. да вясе́лля — гото́виться к сва́дьбе;

2. (о пище) вари́ться;

3. (о воде) кипяти́ться;

4. страд. заготовля́ться, загота́вливаться, гото́виться, приготовля́ться, пригота́вливаться; вари́ться, стря́паться; кипяти́ться; см. гатава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца (пра ежу). На кастры ў чыгунку гатавалася юшка. Гамолка. // Кіпець, кіпяціцца (пра ваду, чай).

2. да чаго або з інф. Разм. Рыхтавацца да чаго‑н., наважвацца зрабіць што‑н. Гатавацца да ад’езду. // Вывучаць што‑н., рыхтавацца да якой‑н. дзейнасці. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой .. [Лабановіч] так доўга гатаваўся, — усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра. Колас.

3. Зал. да гатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гатава́цца ’кіпець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з польск. gotować się ’тс’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згатава́цца гл. гатавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагатава́цца, ‑туецца; зак.

Гатавацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гото́виться

1. рыхтава́цца, гатава́цца;

2. страд. рыхтава́цца, гатава́цца; вары́цца; см. гото́вить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кипяти́ться

1. кіпяці́цца; гатава́цца, па́рыцца;

2. перен. гарачы́цца; кіпе́ць;

3. страд. кіпяці́цца; гатава́цца, па́рыцца; см. кипяти́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снаряжа́ться

1. разг. падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца, гатава́цца; (в дорогу) збіра́цца;

2. страд. падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца, гатава́цца; збіра́цца; забяспе́чвацца; см. снаряжа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)