гастро́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
гастро́ль |
гастро́лі |
| Р. |
гастро́лі |
гастро́лей гастро́ляў |
| Д. |
гастро́лі |
гастро́лям |
| В. |
гастро́ль |
гастро́лі |
| Т. |
гастро́ллю |
гастро́лямі |
| М. |
гастро́лі |
гастро́лях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гастро́ль гастро́ль, -лі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гастро́ль, гастро́лі (БРС). Рус. гастро́ль, гастро́ли. Запазычанне з ням. Gastrolle (Gast ’госць’, Rolle ’роля’). Шанскі, 1, Г, 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гастро́лі, -ей і -яў, адз. гастро́ль, -і, ж.
Выступленні, спектаклі акцёраў па-за месцам яго сталай дзейнасці — у іншым раёне, горадзе, краіне.
Г. тэатра лялек.
|| прым. гастро́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гастро́лі, -лей и -ляў (ед. гастро́ль ж.) гастро́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гастро́лі, ‑яў; адз. гастроль, ‑і, ж.
Выступленні прыезджага артыста або мастацкага калектыву (тэатра, аркестра і пад.). Пасля гастроляў у Мінску львоўскі тэатр уключыў у свой рэпертуар камедыю.. «Выбачайце, калі ласка!». «Полымя».
[Ням. Gastrolle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)