Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гастро́льгастро́ль, -лі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАСТРО́ЛЬ
(ням. Gastrolle ад Gast госць + Rolle роля),
выступленне артыста (калектыву) па-за месцам яго пастаяннай дзейнасці — у інш. раёне, горадзе, краіне. З 18 ст. і асабліва з 2-й пал. 19 ст. гастрольнай дзейнасцю займаліся буйнейшыя акцёры — С.Бернар, Э.Дузе, Т.Сальвіні, П.Арленеў, В.Камісаржэўская, Э.Каруза, А.Паці, Ф.Шаляпін і інш. На Беларусі пашыраны з канца 18 ст., калі ў гарадах, мястэчках выступалі польскія гастрольныя трупы і асобныя акцёры, у 19—20 ст. — рус. і ўкраінскія. Гастрольную дзейнасць вяла Першая бел. трупа І.Буйніцкага. Гастраліруюць усе прафесійныя трупы. Атрымала развіццё такая форма гастролі, як выязныя спектаклі т-раў. Своеасаблівая форма гастролі — выступленні тэатр. калектываў на дэкадах, аглядах, фестывалях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гастро́ль, гастро́лі (БРС). Рус.гастро́ль, гастро́ли. Запазычанне з ням.Gastrolle (Gast ’госць’, Rolle ’роля’). Шанскі, 1, Г, 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гастро́лі, -ей і -яў, адз.гастро́ль, -і, ж.
Выступленні, спектаклі акцёраў па-за месцам яго сталай дзейнасці — у іншым раёне, горадзе, краіне.
Г. тэатра лялек.
|| прым.гастро́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гастро́лі, -лей и -ляў (ед.гастро́льж.) гастро́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гастро́лі, ‑яў; адз.гастроль, ‑і, ж.
Выступленні прыезджага артыста або мастацкага калектыву (тэатра, аркестра і пад.). Пасля гастроляў у Мінску львоўскі тэатр уключыў у свой рэпертуар камедыю.. «Выбачайце, калі ласка!».«Полымя».
[Ням. Gastrolle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gástspiel
n -(e)s, -e гастро́лі, гастро́ль; гастро́льны спекта́кль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)