гастрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знаток і любіцель смачнай ежы; гурман.

2. Магазін, які гандлюе харчовымі таварамі, прадуктамі.

Купіць малако ў гастраноме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гастрано́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гастрано́м гастрано́мы
Р. гастрано́ма гастрано́маў
Д. гастрано́му гастрано́мам
В. гастрано́м гастрано́мы
Т. гастрано́мам гастрано́мамі
М. гастрано́ме гастрано́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гастрано́м м., в разн. знач. гастроно́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гастрано́м, ‑а, м.

1. Знаток і любіцель смачней ежы; гурман.

2. Гастранамічны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гастрано́мгастраном’ (БРС), гастрано́мія. Рус. гастроно́м, гастроно́мия, укр. гастроно́м, гастроно́мія. Запазычанне з франц. gastronome, gastronomie (< грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 37–38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гастроно́м гастрано́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Страціць сваю маёмасць, багацце; збяднець. [Рамізнік:] — Я гандляваў селядцамі, балыком, пане. Потым, як гэты Даўгавус адкрыў яшчэ і гастраном, усе мы разарыліся. Лупсякоў.

2. Разм. Патраціць на што‑н. грошы. Разарыцца на кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.

1. Пайсці куды‑н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад. У лес .. [дзед Талаш] не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі. Колас. Яня схадзіла ў гастраном, і калі вярнулася, Настачка, прыбраная, стаяла перад люстрам. Ракітны. [Чарнавус Аўдзею:] — Ты вось што, ты мо схадзіў бы ў брыгаду Глінскага ды паглядзеў, як там што, га? Кулакоўскі.

2. Разм. Зрабіць ход (пры гульні ў шахматы, карты і пад.). Схадзіць сланом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магазін, крама / універсальны: універмаг / кніжны: кнігарня / прадуктовы: гастраном (разм.) / дзе прадавалі спіртныя напіткі: манаполька (разм., уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)