гаспо́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гаспо́да гаспо́ды
Р. гаспо́ды гаспо́д
Д. гаспо́дзе гаспо́дам
В. гаспо́ду гаспо́ды
Т. гаспо́дай
гаспо́даю
гаспо́дамі
М. гаспо́дзе гаспо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаспо́да ж., уст. хозя́йство ср.; двор м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаспо́да, ‑ы, ж.

Уст. Дом, жыллё гаспадара. Міхал злез з воза, кінуў вокам, У двор шыбуе мерным крокам, Ідзе, гасподу разглядае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаспо́да ’гаспадарка, двор’ (БРС), ’унутранасць панскага дома’ (Нас.), ’хата гаспадара, чужая хата’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. госпо́да, але рус. господа́ (мн. л. да господи́н), далей польск. gospoda, чэш. hospoda, ст.-слав. господа ’гасцініца’, серб.-харв. (зборны назоўнік) госпо̀да. Прасл. *gospoda па паходжанню зборны назоўнік да *gospodь ’пан, гаспадар’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 58–59; Слаўскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

землеўла́снік, ‑а, м.

Тое, што і землеўладальнік. Уся .. гаспода [Уладзімера] нагадвала сядзібу землеўласніка сярэдняй рукі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́міягаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сядзіба, сяліба, селішча, паселішча, сельбішча, двор, забудова; котлішча (разм.); аселішча, пасада, гаспода (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)