гарэ́лачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гарэ́лачка гарэ́лачкі
Р. гарэ́лачкі гарэ́лачак
Д. гарэ́лачцы гарэ́лачкам
В. гарэ́лачку гарэ́лачкі
Т. гарэ́лачкай
гарэ́лачкаю
гарэ́лачкамі
М. гарэ́лачцы гарэ́лачках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарэ́лка², -і, ДМ -лцы, ж.

Моцны алкагольны напітак.

Царская гарэлка — сумесь азотнай кіслаты з салянай.

|| ласк. гарэ́лачка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. гарэ́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чок, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага, адрывістага гуку, які ўтвараецца пры ўдары аб што‑н. шкляное, металічнае, пры хадзьбе па бруку і пад. [Порхаўка:] — Гарэлачка заўсёды была халодненькай... Буль — буль — буль... На келіхах слязінкі... Чок!.. Люблю гэты звон!.. Гурскі. А друг? Як іскра, выбег ён: Вядзе гамонку з цеслярамі, Яны на зрубе тапарамі: Чок, чок. Прыемны мяккі звон. Бялевіч.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чокаць ​1 — чокнуць. — Я б яго — чок! — шчоўкнуў языком Сцёпка і прыжмурыў вока, нібы цэліўся з нагана. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)