гаро́хавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаро́хавы гаро́хавая гаро́хавае гаро́хавыя
Р. гаро́хавага гаро́хавай
гаро́хавае
гаро́хавага гаро́хавых
Д. гаро́хаваму гаро́хавай гаро́хаваму гаро́хавым
В. гаро́хавы (неадуш.)
гаро́хавага (адуш.)
гаро́хавую гаро́хавае гаро́хавыя (неадуш.)
гаро́хавых (адуш.)
Т. гаро́хавым гаро́хавай
гаро́хаваю
гаро́хавым гаро́хавымі
М. гаро́хавым гаро́хавай гаро́хавым гаро́хавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гаро́хавы горо́ховый;

пу́дзіла ~вае — чу́чело горо́ховое

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́хавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гароху (у 1 знач.). Гарохавае сцябло. // Прыгатаваны з гароху (у 2 знач.). Гарохавы суп.

•••

Гарохавы вянок гл. вянок.

Пудзіла гарохавае гл. пудзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́х, -у, Міо́се, м.

Расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках, а таксама само круглае насенне гэтай расліны.

Нашчыпаць гароху.

|| памянш.-ласк. гаро́шак, -шку, м. Зялёны г.

|| прым. гаро́хавы, -ая, -ае.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Пудзіла гарохавае (разм., неадабр.) — пра смешна ці безгустоўна адзетага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горо́ховый гаро́хавы;

чу́чело горо́ховое пу́дзіла гаро́хавае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́хаўка, ‑і, ДМ ‑хаўцы, ж.

Разм. Гарохавы суп. — Кума, а кума... Без цыбулі хіба гарохаўку гатуюць? — запыталася.. [гараджанка]. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фасолі. Фасолевыя стручкі. // Прыгатаваны з фасолі. Тут [у рэстаране] надавалі селядцы з бульбай, харошы капусны боршч з мясам, бульбяныя, грыбныя супы, гарохавы, фасолевы, грэцкую кашу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́льца, мыльцыгарохавы кісель, густая каша з гарохавай мукі’ (Нас., Касп., Анім. дад.). Да мыла (гл.). Названа так паводле формы, падобнай да кавалачкаў самаробнага мыла: кашу, пасля таго як яна застыне, рэзалі на кавалачкі і елі з канапляным алеем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяно́к, ‑нка, м.

1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценых у кружок. Дзеці на сенажаці рвуць кветкі і ўюць вянкі. Пестрак.

2. Рад бярвенняў зруба. Стаяла некалькі зрубаў. На некаторых былі ўжо кроквы і латы, некаторыя былі даведзены толькі да верхніх вянкоў. Чорны. Вянок за вянком вырастаў зруб новай Тарэнтавай хаты. Галавач.

3. Тое, што і нізка ​1. Вянок грыбоў.

•••

Вянок санетаў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабою так, што апошні радок аднаго санета паўтараецца ў першым радку наступнага, а пятнаццаты санет складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх чатырнаццаці санетаў.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Лаўровы вянок — вянок з лісця лаўру як сімвал перамогі, узнагароды, трыумфу, што прысуджваецца, падносіцца пераможцам у спартыўных спаборніцтвах, артыстам і пад.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (з евангельскага сказання пра калючы цярновы вянок, надзеты на Ісуса Хрыста перад яго распяццем на крыжы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харо́шы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Прыгожы, прывабны. Вельмі харошага жаніха.. дачцэ [Лопаніхі] ўжо не шукаць, а гэты хоць і дохленькі, крываногі, ды ўсё ж — гаспадар. Кулакоўскі. Прыбяры пень, дык і пень будзе харошы. Прымаўка.

2. Які вызначаецца станоўчымі маральнымі, душэўнымі якасцямі. Харошы.. [Сымон Пятровіч] мужык, справядлівы... Грахоўскі. Харошы салдат ехаў з намі. Такі не толькі плашч-палатку аддасць, а калі трэба, то і сабою заслоніць. Хомчанка.

3. Добры, высакаякасны. Гэты невялікі рэстаран быў трэцяга разраду. Тут падавалі селядцы з бульбай, харошы капусны боршч з мясам, бульбяныя, грыбныя супы, гарохавы, фасолевы, грэцкую кашу. Пестрак. Харошы быў крук, моцны. Лынькоў. // Які прыносіць задавальненне; прыемны. [Гарлахвацкі:] Такія ўсякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца. Крапіва. Маладыя, родныя, харошыя, Не крычыце пад маім акном У той час, як госцяю няпрошанай Узыходзіць поўня над сялом. Жычка.

4. (у сяброўскім звароце). Дарагі, любы, мілы. Мой харошы, мой саколік, Сэрца тваё чую. Абніму і, як ніколі, Моцна пацалую. А. Александровіч. — Другая рэч, Антось харошы: Таксама трэба мець і грошы, — Міхал прамовіў ціхім басам. Колас. — Добра, — засмяялася маці. — Памочнік ты мой харошы! Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)