гаро́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік.

|| ж. гаро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. гаро́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаро́тнік м., разг. горемы́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тнік, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды. Мележ. — Нічога, — адказаў адзін з сялян, — вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

горемы́ка разг. гаро́тнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да гаротнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнікгаротнік’ (БРС). Параўн. рус. дыял. горепа́шница ’бедная, няшчасная жанчына’, горепа́шникгаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр. горопа́хагаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼe ’гора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус. пашни́к ’той, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр. горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел. гарапа́шнік, рус. горепа́шник, укр. горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус. горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарапа́шнік, ‑а, м.

Разм. Бядняк, гаротнік. — Так, — згадзіўся дзед Талаш, — ..Пан ёсць пан, а наш брат просты чалавек, гарапашнік — ён сваю мае думку і свой інтарэс, паляк ён ці немец. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Варочаць доўга, неаднаразова; паварочаць многа чаго‑н. А колькі ён там, гаротнік, карчоў папаварочаў, колькі карэнняў пападраў, зямлю, як пух, вырабіў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., што і чаго.

Разм. Падраць многа чаго‑н.; драць доўга, неаднаразова. А колькі ён там, гаротнік, карчоў папаварочаў, колькі карэнняў пападраў, зямлю, як пух, вырабіў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаро́тны ’гаротны, няшчасны’, гаро́тнік ’тс’ (БРС, Шат., Касп.), гаро́тніца (Шат.). Параўн. далей гаро́тнасць (БРС). У аснове ляжыць *gorʼetьnъ (< *gorʼeta < *gorʼe). Параўн. напісанне ў Насовіча: горе́тникъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)