гаро́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік.

|| ж. гаро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. гаро́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаро́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гаро́тнік гаро́тнікі
Р. гаро́тніка гаро́тнікаў
Д. гаро́тніку гаро́тнікам
В. гаро́тніка гаро́тнікаў
Т. гаро́тнікам гаро́тнікамі
М. гаро́тніку гаро́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаро́тнік м., разг. горемы́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тнік, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды. Мележ. — Нічога, — адказаў адзін з сялян, — вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ГАРО́ТНІК»,

бел. дзіцячая гульня. Для гульні патрэбны мячык — «гаротнік». Гуляюць 2 каманды (па 5—10 чал.). На роўнай цвёрдай пляцоўцы адзін у адным чэрцяць 3 кругі. Першы круг наз. «востраў» дыям. 1,5—2 м, другі — каля 8, трэці — 16 м. Пл. паміж меншым і сярэднім кругамі наз. «рака», паміж сярэднім і вял. — «бераг». Кругі дзеляць папалам. Каманды займаюць месцы на процілеглых «берагах». Ударам аб «востраў» мячык кідаюць на другі «бераг»; там яго павінны злавіць і перакінуць такім жа чынам назад. Калі мячык упадзе на зямлю ў межах яе «берага» ці гулец, кідаючы мяч, не стукне ім аб «востраў», ці мячык пасля адскоку ад «вострава» ўпадзе ў «раку» або за мяжу процілеглага «берага», каманда атрымлівае штрафное ачко. Гульня доўжыцца да 10 штрафных ачкоў.

Я.Р.Вількін.

т. 5, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гаро́тнік м. разм. rmer Tufel, Pchvogel m -s, -vögel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

горемы́ка разг. гаро́тнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да гаротнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unfortunate1 [ʌnˈfɔ:tʃənət] n. няўда́чнік; няўда́чніца; гаро́тнік; гаро́тніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wretch [retʃ] n.

1. гаро́тнік, няшча́сны чалаве́к;

a poor wretch бедала́га

2. joc. няго́днік, сараматні́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)