га́рнец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́рнец га́рцы
Р. га́рца га́рцаў
Д. га́рцу га́рцам
В. га́рнец га́рцы
Т. га́рцам га́рцамі
М. га́рцы га́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́рнец, га́рца, мн. га́рцы, га́рцаў, м.

Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 літра, а таксама пасудзіна такой ёмістасці.

Г. жыта.

|| памянш. га́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. га́рцавы, -ая, -ае.

Г. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́рнец уст. га́рнец, род. га́рца м., мн. га́рцы, -цаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́рнец (род. га́рца, мн. га́рцы) м., уст.

1. (мера сыпучих тел) га́рнец;

2. (мера жидкости) че́тверть ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́рнец, гарца, м.

1. Мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Гарнец жыта. Гарнец гарэлкі.

2. Пасудзіна такой ёмістасці. Вохкаў селянін і з гарцам ішоў у пуставаты свіран, каб даць Боруху ў лік даўгоў мерку збожжа. Бядуля.

[Польск. garniec.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рнецгарнец’ (БРС, Сцяшк., Касп., Бяльк., Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. га́рнец, укр. га́рнець. Запазычанне з польск. garniec ’тс’ (а гэта вытворнае ад *gъrnъ; гл. Слаўскі, 1, 260). Ст.-бел. кгарнецъ, гарнецъ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 147). Параўн. га́рац, га́рчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́рцавы гл. гарнец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́рчык гл. гарнец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́рчык, ‑а, м.

Памянш. да гарнец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́рцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гарца, вымяраецца гарцамі (гл. гарнец).

•••

Гарцавы збор гл. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)