гарка́віць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -віць; незак.

Мець гаркаваты прысмак.

Смятана г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарка́віць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. гарка́віць гарка́вяць
Прошлы час
м. гарка́віў гарка́вілі
ж. гарка́віла
н. гарка́віла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарка́віць I несов. горчи́ть

гарка́віць II несов., см. карта́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарка́віць, ‑віць; незак.

Аддаваць гаркатой, мець горкі прысмак. Квас гаркавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́ркаць ’гаркаць (пра сабаку); лаяцца’ (БРС, Нас., Сцяшк., Касп.). Сюды ж дыял. гарка́цьгаркавіць’; адсюль утворана гарка́вы, ад якога атрымаўся дзеяслоў гарка́віць (БРС). Параўн. яшчэ гаркава́ць ’варкаваць’ (Бяльк.). Прасл. *gъrkati (для перадачы розных гукаў) са шматлікім адлюстраваннем у слав. мовах. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарка́вы1, гарка́віць (БРС). Гл. га́ркаць.

Гарка́вы2 ’гаркаваты, горкі’ (Нас., Бяльк., Касп.). Здаецца, прасл. слова *gorьkavъjь; серб.-харв. го̏ркав, чэш. hořkavý, польск. gorzkawy. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 55. Далей сюды рус. назва рыбы горька́вка (там жа), бел. назва расліны гарка́ўка (параўн. у Бяльк.: «Калі сырваць яе — унізе выступаем горкае малако»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)