гарбы́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
гарбы́ль |
гарбылі́ |
| Р. |
гарбыля́ |
гарбылё́ў |
| Д. |
гарбылю́ |
гарбыля́м |
| В. |
гарбы́ль |
гарбылі́ |
| Т. |
гарбылё́м |
гарбыля́мі |
| М. |
гарбылі́ |
гарбыля́х |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гарбы́ль, ‑я, м.
Разм.
1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.
2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарбы́ль ’узгорак, бугор’ (Касп.), ’маленькае ўзвышша на роўным месцы’ (Яшкін), ’горб’, ’нарост на дрэве або целе’ (Нас.), ’аполак, сегментальная ў папярочным сячэнні дошка’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Бясспрэчна, гэта лексема звязана з іншымі словамі, утворанымі таксама ад асновы горб‑ і якія маюць падобную суфіксацыю. Параўн. гарбе́ль ’гарбаты’ (БРС), далей гарбу́ль ’нарост на дрэве або целе’ (Нас.), ’гарбаты чалавек’ (Шатал.). Як бачым, каранёвая частка гэтых слоў тая ж самая, а суфікс мае адзін і той жа кансанантны элемент (‑l). Такім чынам, мы маем зыходнае *gъrb‑ylь, *gъrb‑ulь і *gъrb‑elь (*gъrb‑ělь?). Першыя дзве лексемы маюць суфіксацыю, якая звязана апафанічнымі адносінамі (‑y‑lь: ‑u‑lь ← *‑ū‑lь: *ou̯‑lь). Адносна ‑elь сказаць штосьці пэўнае аб яго непасрэднай сувязі з названымі суфіксамі цяжка (маем на ўвазе яго вакалічны элемент). Але ўсе тры базіруюцца на кансанантным ‑l‑ (агляд гэтай суфіксацыі гл. у Слаўскага, SP). Роднаснасць суфіксацыі, яе аднатыпнасць у функцыянальным плане дазваляюць меркаваць, што ўсе тры лексемы — гэта паралельныя ўтварэнні, аднолькавыя па словаўтваральнай структуры і па семантыцы. Іх паралелізм існавання можна высветліць тым, што яны ўзніклі ў розных дыялектах (у якіх выступала адна з форм названай суфіксацыі). Сама аснова *gъrb‑ мае шмат значэнняў (так было і ў прасл. дыялектах; агляд семантыкі прасл. *gъrbъ гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 199–201), якія добра высвятляюць дыяпазон ’горб’ — ’гара, узвышша’ і г. д. Параўн. аналагічныя ўтварэнні і ў рус. гаворках: горбу́ль ’маленькае ўзвышша; намёт снегу; дошкі-аполкі; агароджа з такіх дошак; пірог з бульбяной начынкай’ (СРНГ, 7, 23), горбы́ль ’горб; гарбаты чалавек; патыліца ў чалавека; нос чалавека; невялікае ўзвышша; пень; агароджа з дошак-аполкаў; рыба сазан’ (СРНГ, 7, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарбу́ль ’нарост на дрэве або целе’ (Нас.), ’гарбаты чалавек’ (Шатал.). Гл. гарбы́ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпо́лак ’дошка гарбыль’ (Шат.). Укр. припо́лок ’дошка-аснова каля печы, на якой ляжаць дошкі падлогі’. Параўн. апо́лак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́лак, апо́л (Сцяшк.), абапалак (Інстр. II) ’крайняя дошка з бервяна’. Рус. дыял. ополок, обаполок ’тс’, укр. обаполок, обапіл ’тс’, рус., укр. ополок, обаполок маюць таксама значэнне ’частка скуры на жываце’ і ’ўскраіна’. Польск. opołek ’гарбыль’. Аполак утворана ад полъ ’бок, край’ з прэфіксальным о‑ (> а‑) і суфіксам ‑ъкъ (> ‑ак), як акраек; параўн. абочына. Агульнае значэнне ’тое, што з краю’ (параўн. чэш. opolí) канкрэтызуецца па-рознаму ў розных выпадках, у прыватнасці ’дошка з краю бервяна’. Не выключана, што польскае з беларускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)