гарбы́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гарбы́ль гарбылі́
Р. гарбыля́ гарбылё́ў
Д. гарбылю́ гарбыля́м
В. гарбы́ль гарбылі́
Т. гарбылё́м гарбыля́мі
М. гарбылі́ гарбыля́х

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарбы́ль, ‑я, м.

Разм.

1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.

2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарбы́ль ’узгорак, бугор’ (Касп.), ’маленькае ўзвышша на роўным месцы’ (Яшкін), ’горб’, ’нарост на дрэве або целе’ (Нас.), ’аполак, сегментальная ў папярочным сячэнні дошка’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Бясспрэчна, гэта лексема звязана з іншымі словамі, утворанымі таксама ад асновы горб‑ і якія маюць падобную суфіксацыю. Параўн. гарбе́ль ’гарбаты’ (БРС), далей гарбу́ль ’нарост на дрэве або целе’ (Нас.), ’гарбаты чалавек’ (Шатал.). Як бачым, каранёвая частка гэтых слоў тая ж самая, а суфікс мае адзін і той жа кансанантны элемент (‑l). Такім чынам, мы маем зыходнае *gъrb‑ylь, *gъrb‑ulь і *gъrb‑elь (*gъrb‑ělь?). Першыя дзве лексемы маюць суфіксацыю, якая звязана апафанічнымі адносінамі (‑y‑lь: ‑u‑lь*‑ū‑lь: *ou̯‑lь). Адносна ‑elь сказаць штосьці пэўнае аб яго непасрэднай сувязі з названымі суфіксамі цяжка (маем на ўвазе яго вакалічны элемент). Але ўсе тры базіруюцца на кансанантным ‑l‑ (агляд гэтай суфіксацыі гл. у Слаўскага, SP). Роднаснасць суфіксацыі, яе аднатыпнасць у функцыянальным плане дазваляюць меркаваць, што ўсе тры лексемы — гэта паралельныя ўтварэнні, аднолькавыя па словаўтваральнай структуры і па семантыцы. Іх паралелізм існавання можна высветліць тым, што яны ўзніклі ў розных дыялектах (у якіх выступала адна з форм названай суфіксацыі). Сама аснова *gъrb‑ мае шмат значэнняў (так было і ў прасл. дыялектах; агляд семантыкі прасл. *gъrbъ гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 199–201), якія добра высвятляюць дыяпазон ’горб’ — ’гара, узвышша’ і г. д. Параўн. аналагічныя ўтварэнні і ў рус. гаворках: горбу́ль ’маленькае ўзвышша; намёт снегу; дошкі-аполкі; агароджа з такіх дошак; пірог з бульбяной начынкай’ (СРНГ, 7, 23), горбы́ль ’горб; гарбаты чалавек; патыліца ў чалавека; нос чалавека; невялікае ўзвышша; пень; агароджа з дошак-аполкаў; рыба сазан’ (СРНГ, 7, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарбы́ль Маленькае ўзвышэнне на роўным месцы (Віц. Касп., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Гарбе́ль ’гарбаты’ (БРС). Гл. гарбы́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарбу́ль ’нарост на дрэве або целе’ (Нас.), ’гарбаты чалавек’ (Шатал.). Гл. гарбы́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́лак ’дошка гарбыль’ (Шат.). Укр. припо́лок ’дошка-аснова каля печы, на якой ляжаць дошкі падлогі’. Параўн. апо́лак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

garbus

м. разм. гарбун; гарбель; гарбыль; гарбач; гарбаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Апо́лак, апо́л (Сцяшк.), абапалак (Інстр. II) ’крайняя дошка з бервяна’. Рус. дыял. ополок, обаполок ’тс’, укр. обаполок, обапіл ’тс’, рус., укр. ополок, обаполок маюць таксама значэнне ’частка скуры на жываце’ і ’ўскраіна’. Польск. opołekгарбыль’. Аполак утворана ад полъ ’бок, край’ з прэфіксальным о‑ (> а‑) і суфіксам ‑ъкъ (> ‑ак), як акраек; параўн. абочына. Агульнае значэнне ’тое, што з краю’ (параўн. чэш. opolí) канкрэтызуецца па-рознаму ў розных выпадках, у прыватнасці ’дошка з краю бервяна’. Не выключана, што польскае з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)