гарбу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Гарбаты чалавек.

|| ж. гарбу́ння, -і, мн. -і, -яў і гарбу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -бу́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарбу́н, -на́ м. горбу́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарбу́н, ‑а, м.

Гарбаты чалавек; гарбатая жывёліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбу́ння, ‑і, ж.

Жан. да гарбун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбуно́к, ‑нка, м.

Памянш.-ласк. да гарбун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарба́ч, ‑а, м.

Разм. Тое, што і гарбун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарба́ты, -ая, -ае.

1. Які мае горб (у 1 знач.).

Г. стары.

2. у знач. наз. гарба́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Гарбун.

Гарбатага магіла выправіць.

3. Выгнуты, з гарбінкай.

Г. нос.

|| наз. гарба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горбу́н гарбу́н, -на́ м.; гарба́ч, -ча́ м.; прост., бран. гарбе́ль, -бяля́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́йбус ’гультай, лежабок’ (Яўс.). Відавочна, звязана з лайба2. Суф. ‑ус надае адмоўную характарыстыку. Параўн. вісус, біндус, польск. garbusгарбун’, wiarus ’стары салдат’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарба́ты, ‑ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць. Прыказка.

2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)