горб, гарба́, мн. гарбы́, гарбо́ў, м.
1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека.
2. Тлушчавы нарост у некаторых жывёл (напр., у вярблюда).
3. чаго. Узвышэнне на якой-н. паверхні.
Гарбы ўзгоркаў.
◊
Сваім гарбом (разм.) — цяжкай працай.
|| памянш. гарбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
горб горб, род. гарба́ м.;
◊
свои́м горбо́м сваі́м гарбо́м;
гнуть горб, уст. гнуць горб;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
горб (род. гарба́) м., в разн. знач. горб;
◊ гнуць г. — гнуть горб;
сваі́м гарбо́м — свои́м горбо́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
горб, гарба, м.
1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека, якая ўтвараецца ад скрыўлення пазваночніка або грудной клеткі. За вайну Якім яшчэ больш падаўся, ссутуліўся, і ад гэтага горб на яго спіне здаваўся больш крутым, чым раней. Парахневіч. // Тлушчавы нараст на спіне некаторых жывёл, напрыклад вярблюда. // Разм. груб. Спіна. За жыццё памясіў я нямала балот, панасіў на гарбу я нямала турбот. Дубоўка.
2. чаго. Пукатасць, узвышэнне на якой‑н. паверхні. Дзе-нідзе на палях агаліліся рыжыя гарбы узгоркаў. Пянкрат. Крыху правей, куды вядзе аўтастрада, чарнее горб маста. Карпюк.
•••
Гнуць горб гл. гнуць.
Сваім гарбом — цяжкай працай (жыць, зарабляць, здабываць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зад, ‑а, М ‑дзе; мн. зады, ‑оў; м.
1. Задняя частка чаго‑н.; проціл. перад. На крутым павароце зад матацыкла занесла. Б. Стральцоў. Адна хата стаяла задам у вокны другой. Чорны. // Задняя частка тулава жывёлы. [У вепра] доўгая вузкая галава з вялікім лычам.., вострая гарбатая спіна з высокім загрыўкам і вузкім задам. В. Вольскі. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны. [Кравец] быў гарбаты без гарба не ад роду: малым быўшы, зваліўся, накольнік, з вішні і ўбіў, як кажуць, ногі ў зад, не вырас. Брыль.
2. толькі мн. (зады́, ‑оў). Разм. Тое, што раней вывучана або ўсім вядома. Паўтараць зады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арба́ 1 (БРС). Рус. арба́, араба́, укр. гарба́, рэдка арба́ ’павозка’, араба́, гараба́ ’цыганскі, малдаўскі ці татарскі воз’, польск. arba, чэш. arba (экзатызмы). Заходнеславянскія формы запазычаны праз рускую мову. Крыніца рускага слова, напэўна, татарская (Дзмітрыеў, Строй, 521); экзатычнае значэнне ўказвае на крымска-татарскую і азербайджанскую магчымыя крыніцы запазычання слова. Параўн. Фасмер, 1, 83; Шанскі, 1, А, 135. Гараеў, 5, слушна звярнуў увагу і на наяўнасць слова не толькі ў цюркскіх, але і ў іншых каўказскіх мовах, напрыклад у асецінкай, што садзейнічала пранікненню слова ў рускую мову. Бел. арба мае цюркскую крыніцу, але не без падстаў Крукоўскі (Уплыў, 74) адзначаў ролю рускай мовы ў перадачы слова да беларускай.
А́рба 2 ’старажытнай прылада’ (Касп.). Параўн. арфа 2 ’веялка’ (гл.). Субстытуцыя б — ф цераз п (арпа); нельга выключыць, што бел. арба < літ. дыял. árba ’арфа (веялка)’ (LKŽ), хаця літоўская форма зарэгістравана на паўночным захадзе.
Арба́ 3. Назоўнік ад дзеяслова араць (з суф. -ба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)